Геранім Лявон Радзівіл, таксама вядомы як Леў Людвігавіч Радзівіл (; , Варшава — , Парыж) — князь, ваенны дзеяч Расійскай імперыі. Генерал-ад’ютант (1855), генерал ад кавалерыі (1869). Дванаццаты .

Біяграфія Прадстаўнік вялікалітоўскага шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Нарадзіўся ў сям’і Людвіка Мікалая Радзівіла (1773—1830) і яго жонкі (1778—1823). З’яўляўся ўнукам Міхала Гераніма Радзівіла, пляменнікам князя Антонія Генрыка Радзівіла, намесніка Вялікага княства Познанскага і Міхала Гедэона Радзівіла, аднаго з галоўных кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў.

Геранім Лявон Радзівіл атрымаў хатнюю адукацыю: яго выхоўваў французскі эмігрант-манархіст Жан дэ Нэў. Пачаў ваенную службу 7 мая 1825 года, калі цэсарэвіч адправіў яго юнкерам у Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк, дзе 25 чэрвеня 1826 года Радзівіл даслужыўся да звання карнета.

Удзельнічаў у задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў, у тым ліку ў , , у ліквідацыі партызанскіх атрадаў, створаных на тэрыторыі Беларусі. За дасягненні ў бітвах у 1831 годзе быў ганараваны званнем паручніка. Асабліва вызначыўся ў , неаднаразова атакаваўшы кавалерыю Юзафа Хлапіцкага з эскадронам гусар. Таксама адзначыўся пры штурме Варшавы, за што атрымаў Ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені.

Пасля смерці дзеда ў 1831 годзе афіцыйна стаў уладальнікам Клецкай ардынацыі. Пры дапамозе Міхаіла Мураўёва вярнуў сабе былыя радзівілаўскія маёнткі, якія праз заклад перайшлі да мясцовай шляхты, с.57. У тым жа годзе, знаходзячыся ў сваім маёнтку ў Мінскай губерні, ён выявіў атрады разбойнікаў, якіх яму ўдалося знішчыць уласнымі сіламі.

25 чэрвеня 1832 года Геранім Радзівіл быў прызначаны флігель-ад’ютантам, а 6 снежня наступнага года атрымаў званне штабс-ротмістра і быў накіраваны ў Маскву, дзе служыў пры Мікалаі I. Карыстаўся асаблівым даверам расійскіх імператараў, часта суправаджаў іх у падарожжах і выконваў дыпламатычныя даручэнні. У 1838 годзе Геранім Радзівіл суправаджаў Мікалая I за мяжой і ў Варшаве атрымаў даручэнне разбіраць просьбы, пададзеныя на ягонае імя. У 1841—1842 гадах зноў знаходзіўся пры імператары ў час яго паездак па Расіі, а ў 1843 годзе ездзіў у Берлін па дыпламатычных пытанняхРадзивил, князь Лев Людвигович (ros.). W: Большая биографическая энциклопедия [on-line]. dic.academic.ru. .

У 1844 годзе князь Радзівіл быў камандзіраваны ў , дзе ад імя Мікалая I прысутнічаў на шлюбе эрцгерцага з князёўнай , а ў маі таго ж года камандзіраваўся ў Лондан з дыпламатычным даручэннем і за паспяховае яго выкананне быў узведзены ў палкоўнікі.

У часе ў 1849 годзе знаходзіўся пры галоўнакамандуючым расійскай арміяй Іване Паскевічы ў Трансільваніі. Па вяртанні ў жніўні 1849 года накіраваўся ў Стамбул для вырашэння пытання аб выдачы расійскаму ўраду польскіх удзельнікаў Венгерскай рэвалюцыі, за што быў павышаны ў званні генерал-маёра.

У ходзе Крымскай вайны ў 1854 годзе камандаваў 2-й рэзервовай уланскай дывізіяй, пасля — Сацкім авангардам. 22 верасня 1855 года атрымаў званне генерал-лейтэнанта і быў прызначаны камандзірам уланскай дывізіі, а ў лістападзе таго ж года стаў генерал-ад’ютантам і ўзяў камандаванне 6-й лёгкай кавалерыйскай дывізіяй.

У 1869 годзе Гераніму Радзівілу быў нададзены чын генерала ад кавалерыі, сам ён быў залічаны ў Гродзенскі гусарскі лейб-гвардыі полк. Прадаўшы ў 1872–1875 гадах Клецкую і Давыд-Гарадоцкую ардынацыі разам з зямельнымі ўладаннямі Антонію Вільгельму Радзівілу ў абмен на пажыццёвую пенсію ў 40 000 рублёў у год, Геранім пражываў пераважна ў Парыжы, дзе і памёр 27 снежня 1884 года. Пахаваны ў радавой спачывальні ў нясвіжскім фарным касцёле.

Сям’я 12 лютага 1833 года ажаніўся з фрэйлінай , дачкой князя і з таго часу карыстаўся літасцю імператара. Ад гэтага шлюбу не было нашчадкаў, а ў канцы 1850-х гадоў Геранім Радзівіл разышоўся з жонкай у атмасферы скандалуStefan Kieniewicz: Radziwiłł Hieronim Leon Dominik. W: Polski Słownik Biograficzny. Emanuel Rostworowski (red.). T. XXX/2. Cz. 125. Wrocław–Warszawa i in.: Ossolineum PAN, 1987, s. 284. ISBN 83-04-02673-2. .

У 1853 годзе ў Радзівіла нарадзілася пазашлюбная дачка Леантэна ад рамана з італьянскай балерынай .

Узнагароды

Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з бантам (1831 г.) Ордэн воінскай доблесці 4-й ступені (1831 г.) Ордэн Чырвонага арла 3-й ступені (Прусія, 1835 г.) Ордэн Леапольда 3-й ступені (Аўстрыя, 1835 г.) Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1840 г.) Ордэн Залатога льва 2-й ступені (Гесэн-Касель, 1844 г.) Знак адрознення за бездакорную службу за 15 гадоў (1846 г.) Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1847 г.) Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені (Аўстрыя, 1850 г.) Ордэн Святога Георгія 4-й ступені за 25 гадоў службы (26 лістапада 1854 г.) Ордэн Святога Станіслава 1-й ступені з мячамі (1855 г.) Знак адрознення за бездакорную службу за 25 гадоў (1855 г.) Ордэн Святой Ганны 1-й ступені (1863 года) Ордэн Белага Арла (1867 г.) Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з мячамі (17 снежня 1877 г.)

Крыніцы

Літаратура

Геранім Лявон Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Геранім Лявон