«Краіна Вымярэнія» — адукацыйна-дыдактычная. Канал «Культура» Беларускага радыё. 12 студзеня 2023 казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Гісторыя
thumb|справа|250пкс|А. Грушэцкі з кнігай у выдавецтве thumb|справа|250пкс|Раздача аўтографаў падчас прэзентацыі кнігі на курсах «Мова Нанова Дзеткам»
Кніга была выдадзена ў 2019 годзе і падрыхтавана адмыслова да пачатку навучальнага года з мэтай дапамагчы маленькiм школьнiкам хутчэй i не сумна засвоiць адзiнкi вымярэння. Для беларускага кніжнага рынка кніга стала па свойму унікальнай.
Прэзентацыя кнігі адбылася 10 лістапада 2019 года на курсах беларускай мовы «Мова Нанова Дзеткам».
У 2023 годзе кніга была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз».
Сюжэт Праз казачныя гісторыі ў займальнай і даступнай форме дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года.
Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца лагічным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны.
Яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці. З дапамогай дадзенай кнігі дзецям лягчэй і цікавей засвойваць адзiнкi вымярэння.
Змест Даўжыня. Шырыня і вышыня. Вага. Літр, вымярэнне аб’ёму. Час. Каляндар.
Агучка кнігі
У 2023 годзе кніга «Краіна Вымярэнія» была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». 7 верасня 2023 года аўдыёкніга «Краіна Вымярэнія» з'явілася ў вольным доступе на старонцы праекта. Голас Вожыка, аднаго з герояй кнігі, увайшоў у «Залатую калекцыю галасоў» праекта «Кніжны воз». Агучыла кнігу актрыса тэатра і кіно Крысціна Дробыш, аўтар музыкі — Алег Удалееў.
Прэміі, намінацыі і адзнакі 2019 год — кніга ўвайшла ў ТОП-10 лепшых кніг для дзяцей на беларускай мове (па версіі TUT.BY). 2020 год — кніга ўвайшла ў лонг-ліст «Прэміі Цёткі—2019» у намінацыях «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне». 2020 год — кніга ўвайшла ў ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў. 2022 год — кніга ўвайшла ў рэкамендаваны беларускім дзіцячым часопісам «Жэўжык» спіс кніг да чытання для дзяцей 6—9 гадоў. 2023 год — аўтар рубрыкі «Кніжная паліца» пісьменніца Алена Масла ўнесла кнігу ў спіс «Навагоднія зборнікі беларускіх пісьменнікаў, якія варта пачытаць». 2023 год — ІІ месца праслухоўванняў на аўдыёпраекце «Кніжны воз», увайшла ў ТОП-10 кніг лідараў праслухоўванняў па выніках на канец 2023 года.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі 2019 года Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Творы Алега Грушэцкага