Захоп Полацка Фродзі I (V стагоддзе) — легендарная падзея, якая апісваецца ў хроніцы «Дзеянні данаў» (лац. Gesta Danorum, канец XII — пачатак XIII стагоддзя) дацкага гісторыка XII стагоддзя Саксона Граматыка.

Змест легенды

Бітва з драконам Фродзі І — легендарны конунг (кароль) Даніі, які заняў сталец пасля смерці свайго бацькі конунга Хадзінга. Новы кароль выяўляе, што знясіленая войнамі казна пустая. Каб папоўніць яе, ён забівае дракона і завалодвае яго скарбамі.

Здабыты такім чынам першапачатковы капітал Фродзі ўкладвае ў падрыхтоўку ваеннай экспедыцыі ў Прыбалтыку. Перамогі там ён атрымлівае не толькі дзякуючы сіле і моцы сабранага ім атрада вікінгаў, але і ваеннымі хітрасцямі.

Захоп Полацка Фродзі пасля перамогі над конунгам Транонам падышоў да Полацка і зразумеў, што сілай узяць горад не атрымаецца. «Сілай горад не перамагчы»,  — адзначае на латыні Саксон Граматык, апісваючы моц старажытнага Полацка. Аднак дзякуючы хітрасці Фродзі І забівае конунга (князя) Полацка (швед. Pallteskja) Веспасія і завалодвае такім чынам горадам: Толькі з нешматлікімі сведкамі ён таемна адправіўся ў далёкае месца і загадаў абвясціць паўсюль, што ён памёр, каб тым самым усыпіць ворага. Для большай натуральнасці быў здзейснены абрад пахавання і збудаваны пахавальны курган. Да таго ж воіны, свядома імітуючы смутак, прайшлі ў працэсіі за нібыта памерлым правадыром. Пачуўшы пра гэта, князь Полацка Веспасій, які ўжо амаль атрымаў перамогу, так занябдаў абарону, што даў магчымасць ворагам уварвацца ў горад, дзе і быў забіты сярод гульняў і забавак.

Аналіз легенды ў 1907 годзе першым звязаў Pallteskja, на штурм якога накіроўваецца Фрода, з горадам ў Беларусі, са старажытнарускай формай яго назвы Полтескъ у Іпацьеўскім і Пскоўскім летапісахMikkola J.J. Om några ortnamn i Gardarike // Arkiv för nordisk filologi. – B. XXIII: 3 (1907). – S. 281.. Развіваючы гэтую гіпотэзу, Г. Шрам, у сваю чаргу даказаў сувязь абодвух тапонімаў з горадам Полотеск, згаданым у летапіснай легендзе пра запрашэнне Рурыка і наступную раздачу ім гарадоў сваім мужам.

«Полотеск» — Полацк, сталіца аднайменнага княства, горад крывічоў на шляху па Дзвіне ў Балтыку. Шрам таксама выказаў меркаванне, што не славяне запазычылі гэтае імя ў варагаў, а наадварот, назва Полацка перайшла ў скандынаўскую мову і замацавалася ў ёй у сярэдзіне IX стагоддзя.

Звяртаючы ўвагу на «ваенныя хітрыкі» Фродзі, Т. М. Джаксон разглядае іх не толькі як «вандроўны сюжэт, узыходзячы да вельмі аддаленых часоў і шырока вядомы ў эпоху вікінгаў». Яна бачыць у самім факце з’яўлення гэтага эпізоду ў сазе таксама і як ускоснае ўказанне на рэальную ваенна-стратэгічную моц Полацка як крэпасці.

Гл. таксама

Полацкае княжанне

Літаратура Дзярновіч А. І. Палтэск’я — паўночная Троя: вобраз Полацка ў скандынаўскіх крыніцах ХІ-ХІІІ стст. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 6. — Мн.: РИВШ, 2013. — С. 76-90. Саксон Грамацік. Дзеі данаў. Кніга II.

Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:V стагоддзе Катэгорыя:Крывічы