Вербе́на лекавая, Кошычкі (Verbena officinalis) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—70 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, з рэдкімі залозістымі валаскамі. Корань паўзучы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, светла-ліловага колеру, у доўгіх коласападобных суквеццях, утвараючых на верхавінцы сцябла рэдкую мяцёлку. Плод — чатырохарэшак бурага колеру.

Распаўсюджанне Радзімай вербены лекавай лічыцца Еўропа. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Расце у стэпах, на сухіх лугах, на лясных палянах, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, пустках, у парках і садах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна. Таксама выкарыстоўваецца ў кулінарыі.

Літаратура — С. 437.

Спасылкі

Род вербена – Verbena L. // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Вербена Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны