Васкакве́тнік малы (Cerinthe minor) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—60 см з прамым коранем. Сцябло прамастойнае ці ўздымаецца, гладкае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае па даўжыні сцябла, сядзячае (прыкаранёвае — на чаранках), укрытае дробнымі бародаўкамі. У маладых раслін лісце ў разетцы. Кветкі ў завітках, жоўтага колеру, часам з пурпуровымі плямамі ў зеве. Плод — чатыры круглаватыя завостраныя арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых участках, у хмызняках, на палях, ускрайках дарог. Цвіце ў маі—верасні.

Гаспадарчае значэнне Лекавая, фарбавальная, дэкаратыўная і меданосная расліна.

Літаратура

Спасылкі

Cerinthe minor L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Катэгорыя:Бурачнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе