Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя left|thumb|Ля касцёла. Фердынанд Рушчыц, 1899. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Парафія згадваецца з 1550 года. Цяперашні будынак быў узведзены з белай сілікатнай цэглы ў 1996 годзеhttps://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-restauratsiya-kastsyola-svyatoga-arhanyola-mihaila-pachalasya-u-vyostsi-bagdanava-valoginskaga-rayona-fota-2016-06-03. 29 верасня 1999 года ва ўрачыстай абстаноўцы новы храм быў асвечаны біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандрам Кашкевічам, якому дапамагалі ксёндз з Ліды Вінцэнт Лісоўскі і айцец-францішканец з Гальшан Станіслаў Садоўскіhttps://rh.by/ru/2010/01/28/gistoryya-kastsyola-u-bagdanave/ .

Архітэктура

Храм мае Т-падобны ў плане аб’ём, фасады якога вырашаны ў адкрытай муроўцы сілікатнай цэглай. Плоскасны фасад завершаны трохвугольным франтонам, вылучаны драўляным прытворам пад двухсхільным пакрыццём і рамбічнай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Бакавыя двухпавярховыя прыдзелы прызначаны для пакояў настаяцеля. У малітоўную ашаляваную залу выступае антрэсоль хораў з драўлянай балюстрадай.

Перад касцёлам пастаўлена драўляная чатырохгранная двух’ярусная шатровая брама-званіца.

Спасылкі Багданава — парафія св. Міхала Арханёла — http://catholic.by/

Катэгорыя:Касцёлы Валожынскага раёна Катэгорыя:Багданава (Вішнеўскі сельсавет) Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі