«222 альбомы беларускага року і ня толькі…» — публіцыстычнае выданне беларускіх рок-журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, у якім поўна адбіваецца гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры рэцэнзій. Кніга расказвае пра альбомы беларускіх гуртоў, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі ад 1930-х гадоў да сучаснасці. Стылістыка мовы і папулярнасць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў, акрамя гэтага кніга стала даведачным матэрыялам для арганізатараў школьных музычных конкурсаў, імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў.

Спасылкі

«222 альбомы беларускага року і ня толькі…» на сайце выдавецтва «Галіяфы» «222 альбомы беларускага року і ня толькі…» на «LiveLib»

Катэгорыя:Выданні Беларусі Катэгорыя:Кнігі 2006 года Катэгорыя:З’явіліся ў 2006 годзе Катэгорыя:2006 год у Беларусі Катэгорыя:Музыка Беларусі