Экстрафларальныя нектарнікі — нектарныя залозы ў вышэйшых раслін, якія размяшчаюцца па-за межамі кветкі (на кветаножках, прылістках, сцеблах, лісці). Аб паходжанні экстрафларальных нектарнікаў існуе некалькі тэорый, па адной з якіх яны патрэбныя для вывядзення лішніх цукроў. Акрамя таго, яны служаць для прыцягнення мурашак, што адпужвае фітафагаў, які ядуць лісце расліны (напрыклад, вусеняў). Вонкава экстрафларальныя нектарнікі прадстаўляюць сабой чырвоныя ўздуцці дыяметрам прыкладна 2 мм, якія размяшчаюцца на парастках. У ліпы яны размяшчаюцца ў аснаванні ліста.

Катэгорыя:Парастак