Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г.п. Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Пабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з цэглы, дабудаваны ў другой палавіне 20 ст.
Архітэктура Аўтэнтычны храм, помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над працяглай пяціграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс пад двухсхільным пакрыццём, трохвугольны франтон якога рытмуецца з франтонам фасада, завершаным па вуглах чатырохграннымі шатровымі пінаклямі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам на дэнтыкулах.
Гл. таксама Брэсцкі дэканат
Літаратура
Спасылкі
парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Дамачава Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі