Масавыя пратэсты ў Іраку ў 2019 годзе — антыўрадавыя акцыі пратэсту, выкліканыя ростам карупцыі, уплывам Ірана, беспрацоўем, энергетычным крызісам і ўзмацненнем дзейнасці тэрарыстычных арганізацый. У асяроддзі іракскай апазіцыі гэтыя падзеі вядомы як Кастрычніцкае паўстанне або рэвалюцыя. З моманту звяржэння рэжыму Садама Хусейна ў 2003 годзе, пратэсты 2019 года сталі самымі маштабнымі ў Іраку.
Прычыны 2 кастрычніка 2018 года Бархам Салех заступіў на пасаду прэзідэнта. Новы лідар дзяржавы прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра Адзіля Абдула-Махдзі. За амаль год новы прэм’ер і яго ўрад не змог вырашыць асноўных праблем ці неяк палепшыць становішча насельніцтва. Аднымі з найбольш вострых праблем заставаліся беспрацоўе і карупцыя. Сярод моладзі беспрацоўнымі з’яўляліся 25 %, сярод усяго насельніцтва — 20 %. Па даных Transparency International, Ірак займаў 12-е месца сярод найбольш карумпаваных краін свету. Важную ролю ў росце незадаволенасці згулялі спробы суседняга Ірана змяніць палітычны расклад у краіне.
Варта таксама згадаць, што ў 1990-я Ірак знаходзіўся пад міжнароднымі санкцыямі, якія прывялі да гуманітарнага крызісу. З 2003 года, пасля ўварвання і акупацыі ЗША і іх саюзнікаў, у краіне пачаўся шматгадовы канфлікт, у якім загінулі некалькі сотняў тысяч чалавек. Гэта значна нашкодзіла эканоміцы дзяржавы. У 2014 годзе тэрарыстычная арганізацыя Ісламская дзяржава захоплівае значную частку Ірака. У 2017 годзе ўся тэрыторыя краіны была вызвалена ад тэрарыстаў. Тым не менш, баевікі ІД перыядычна праводзілі тэракты і ўзброеныя напады як на мірных жыхароў, так і на вайскоўцаў.
Ход падзей 2019 Кастрычнік 1 кастрычніка 2019 года ў Іраку, пасля заклікаў выйсці на вуліцу, якія распаўсюджваліся ў сацсетках, з патрабаваннямі ўзмацнення барацьбы з карупцыяй, зніжэння беспрацоўя, паляпшэння работы камунальных службаў, пачаліся народныя антыўрадавыя пратэсты. Дэманстранты таксама заклікалі да адстаўкі прэм’ер-міністра Адзіля Абдула-Махдзі. Ніводная іракская партыя ці палітычны лідар не заяўлялі пра тое, што стаяць за гэтымі акцыяміЧисло погибших в ходе протестов в Ираке превысило 70 человек, сообщили СМИ. Пратэсты закранулі пераважна Багдад і населеныя пункты на поўдні краіны. Затым на вуліцы выйшлі курды ў правінцыі Кіркук на поўначы ІракаЭхо арабской весны: Подводные камни протестов в Ираке .
Неўзабаве пратэсты перараслі ў сутычкі з органамі правапарадку. Падчас сутыкненняў з дэманстрантамі іракскія сілы бяспекі ўжылі баявыя патроны і слёзатачывы газ. Асабліва жорсткія сутычкі прайшлі ў сталічным Багдадзе. Улады ўвялі ў горадзе каменданцкі час і заблакавалі доступ да інтэрнэту на 75 % тэрыторыі краіны, каб пазбавіць магчымасці пратэстоўцаў каардынаваць свае дзеянні праз сацсеткі.
4 кастрычніка Адзіль Абдул-Махдзі заклікаў суграмадзян да спакою і паабяцаў правесці рэформы. Тым часам сталі з’яўляцца паведамленні пра невядомых снайпераў, якія стралялі як па ўдзельніках пратэстаў, так і па сілавіках. Так, y сталіцы 4 кастрычніка пад іх агнём загінулі двое дэманстрантаў і двое супрацоўнікаў сіл бяспекіНеизвестные снайперы расстреляли людей во время протестов в Ираке // Взгляд, 4 октября 2019.
У перыяд з 3 па 6 кастрычніка ў розных рэгіёнах Ірака ў беспарадках загінулі звыш 100 чалавек, уключаючы не менш за 6 праваахоўнікаў. Каля 4 тысяч чалавек былі паранены. Да 7 кастрычніка раненні атрымалі больш за 6100 чалавек, у тым ліку больш за 1200 сілавікоў. Яшчэ двое праваахоўнікаў загінулі. Між тым, пратэстоўцы падпалілі 51 грамадскi будынак і восем штабоў палітычных партыйВ Ираке число погибших в акциях протестов превысило 100 человек, тысячи раненых.
10 кастрычніка ў краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба па загінулых падчас беспарадкаўУ Іраку трохдзённая жалоба па ахвярах сутыкненняў // Белтэлерадыёкампанія, 10 кастрычніка 2019.
З 25 кастрычніка масавыя сутыкненні ўспыхнулі з новай сілай. 26 кастрычніка прэм’ер-міністр Махдзі распарадзіўся вывесці на вуліцы Багдада байцоў элітнага контртэрарыстычнага падраздзялення. Спецпрызн прыцягнулі пасля таго, як паліцыя не змагла рассеяць натоўп. Паведамлялася пра арышт дзясяткаў дэманстрантаў. У сутыкненнях з сіламі бяспекі за гэтыя дні загінулі, паводле звестак праваабаронцаў, 63 чалавекі, у тым ліку 10 — у Багдадзе; агульная колькасць пацярпелых ішла на тысячы. Буйныя сутыкненні адбыліся таксама ў горадзе Эн-НасірыяВ Ираке массовые протесты распространились на всю страну // Радио «Свобода». Падчас новай хвалі пратэстаў з’явіліся паведамленні аб гібелі 18 чалавек падчас забастовак у правінцыі Кербела. Губернатар правінцыі 29 кастрычніка выступіў з заявай, у якой абверг гэтую інфармацыю.
31 кастрычніка прэм’ер Ірака пагадзіўся падаць у адстаўку, але пры ўмове наяўнасці альтэрнатыўнай кандыдатуры. Прэзідэнт краіны Салех даў згоду на правядзенне датэрміновых выбараў пасля прыняцця новага закона аб выбарах, праект якога планавалася прадставіць на пачатку лістападаСША призвали остановить насилие в Ираке и провести выборы // Известия, 11 ноября 2019.
Лістапад 4 лістапада пратэстоўцы напалі на консульства Ірана ў Кербеле, сарваўшы іранскі сцяг. На відэа з месца падзеі, знятым відавочцамі, відаць, як пратэстоўцы кідаюць меркавана кактэйлі Молатава ў сцяну будынка. Пазней да консульства прыбыла паліцыя, якая паспрабавала абараніць дыпламатычных работнікаў. У выніку сутыкненняў, ад трох да пяці дэманстрантаў загінуліВ Ираке во время атаки на консульство Ирана погибли протестующие — Depo, 4 ноября 2019Протестующие в Ираке атаковали консульство Ирана, погибли пять человек — Vezti.az, 4 ноября 2019. У гэты ж час паліцыя адкрыла агонь па пратэстантам у Багдадзе і Эр-РашыдзеПолиция Ирака открыла огонь по протестующим в Багдаде — Report, 4 ноября 2019.
10 лістапада паліцыя і армія ачысцілі ад пратэстуючых масты праз Тыгр, якія вядуць у цэнтр Багдада. Пад кантролем апазіцыі застаўся толькі мост Рэспублікі і плошча Тахрыр. Падчас гэтых мерапрыемстваў загінулі шэсць чалавек, дзесяткі атрымалі раненні. Супраць дэманстрантаў ужылі баявыя патроны, шокавыя гранаты, слёзатачывы газ. Як сцвярджалася, рашэнне аб больш жорсткіх дзеяннях было прынята на нарадзе з удзелам прэм’ер-міністра Адзіля Абдула-Махдзі, камандуючага сіламі «Аль-Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі генерала Касема Сулеймані і вядучых шыіцкіх палітыкаў Ірака. Па даных агенцтва Arab News, менавіта Сулеймані кіраваў разгонам беспарадкаў. Адна з яго задач — не дапусціць умяшання ў канфлікт шыіцкага апалчэння «Аль-Хашд аль-Шаабі», падпарадкоўвальнага КВІР, паколькі гэта можа даць падставу да амерыканскага ўмяшанняИракская армия отбросила манифестантов к площади ТахрирВ Ираке во время протестов погибли 319 человек — ''Gordonua", 11 ноября 2019.
13 лістапада ўплывовы шыіцкі палітык і рэлігійны лідар Муктада ас-Садр заклікаў чыноўнікаў краіны далучыцца да пратэстоўцаў і абвясціць усеагульную забастоўку. Ён таксама звярнуўся да парламента, каб той правёў работу над карэннымі рэформамі, сярод якіх ён назваў замену складу Вярхоўнай выбарчай камісіі, выбарчага заканадаўства, унясенне ў канстытуцыю шэрагу змяненняўВ Ираке лидер шиитов призвал чиновников присоединиться к протестующим — РИА Новости, 13 ноября 2019.
15 лістапада адбыліся сур’ёзныя сутыкненні на плошчы аль-Хіляні, падчас якіх загінулі чацвёра дэманстрантаў.
22 лістапада падчас сутыкненняў у Багдадзе загінуў адзін пратэстуючыИсточник сообщил о гибели демонстранта в ходе протестов в Багдаде.
24 лістапада ў горадзе Эн-Насірыя на поўдні краіны загінулі трое дэманстрантаў. Па даных тэлеканала Аль-Арабія, паліцыя ў ходзе разгону акцыі ўжыла агнястрэльную зброю, што і прывяло да гібелі пратэстуючыхВ Ираке три человека погибли при разгоне демонстраций, сообщили СМИ. Пазней лічба загінулых вырасла да шасціШесть человек погибли в ходе акций протеста на юге Ирака // ВестиFM, 24 ноября 2019 .
27 лістапада прэм’ер-міністр Махдзі паведаміў, выступаючы на пасяджэнні парламента, аб вызваленні 2500 чалавек, затрыманых падчас беспарадкаў.
28 лістапада дэманстранты спалілі будынак іранскага консульства ў горадзе Наджаф на поўдні Ірака. Адзначалася, што ў выніку беспарадкаў у раёне консульства пацярпелі 33 чалавекіПротестующие сожгли иранское консульство в Ираке // RT, 28 ноября 2019. Адначасова з гэтым, па ўсёй краіне адбыліся сур’ёзныя сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. Так, у Наджафе загінулі 12 дэманстрантаў. У горадзе Насірыя загінулі не менш за 25 чалавек. Дэманстранты спрабавалі заблакаваць мост, а затым сабраліся перад паліцэйскім упраўленнем. Таксама паведамлялася аб загінулых у сталіцыЧисло погибших за четверг в стычках с полицией в Ираке выросло до 45 // РИА Новости, 29 ноября 2019.
Снежань 1 снежня Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з паста прэм’ер-міністра на фоне пратэстаўПротестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку. У той жа дзень пратэстоўцы зноў атакавалі і падпалілі будынак іранскага консульства ў НаджафеВ Ираке протестующие вновь подожгли здание иранского консульства // РИА Новости, 1 декабря 2019.
3 снежня кіраўнік халдзейскай каталіцкай царквы Ірака кардынал-патрыярх Луіс Рафаэль I Сака прыняў рашэнне адмяніць усе калядныя і навагоднія ўрачыстасці на фоне трагічных падзей вакол акцый пратэсту. Ён заклікаў вернікаў зрабіць ахвяраванні лякарням і дзіцячым дамам, якія маюць патрэбу ў медыкаментах для параненыхВ Ираке христиане не будут праздновать Рождество из-за демонстраций.
9 снежня ў МЗС на сустрэчу з намеснікам міністра Абдулкарымам Хашэмі былі выкліканы паслы Францыі, Вялікабрытаніі, Канады і часовы павераны ў справах ФРГ. Гэтыя дзяржавы абвінавачаны Іракам ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краіныИрак обвинил четыре страны во вмешательстве в связи с протестами // РИА Новости, 9 декабря 2019.
16 снежня дэманстранты блакавалі будынак Вавілонскага ўніверсітэта горада Эль-Хіла ў правінцыі Бабіль у цэнтральнай частцы Ірака. Пратэстоўцы перакрылі вароты ўніверсітэта і не дазвалялі студэнтам і супрацоўнікам уваходзіць у будынак. Яны заклікалі да правядзення забастоўкі ва ўстанове адукацыі ў падтрымку пратэстаўДемонстранты блокировали университет в иракской провинции Бабиль // РИА Новости, 16 декабря 2019.
20 снежня Вялікі аятала Ірака Алі аль-Сістані заклікаў да правядзення ў краіне датэрміновых выбараў для пераадолення палітычнага крызісу.
21 снежня ўдзельнікі антыўрадавых пратэстаў у горадзе Эн-Насірыя падпалілі будынкі, у якіх размешчаліся прадстаўніцтвы палітычных партый. Яны падпалілі штаб-кватэру руху «Бадр», штаб-кватэру партыі «Дава», офіс руху «Асаіб Ахль аль-Хак» і іншыя. Прычынай нападаў стала забойства актывіста Мухамеда аль-Ісамі. Удзельнік пратэстаў быў застрэлены напярэдадні невядомымі. У той жа дзень узброенаму нападу падвергліся два іншых актывістыПротестующие в иракском городе Эн-Насирия сожгли партийные офисы // Интерфакс, 21 декабря 2019.
24 снежня парламент Ірака прыняў новы закон аб выбарах, які з’яўляўся адным з патрабаваннем пратэстоўцаў.
31 снежня тысячы прыхільнікаў шыіцкай міліцыі «Аль-Хашд аш-Шаабі» ў квартале дыппрадстаўніцтваў Ірака выйшлі на акцыю пратэсту супраць амерыканскіх дзеянняў. Іракцы патрабавалі ад урада краіны закрыць амерыканскае пасольства ці хаця б панізіць узровень дыпадносінаў з ЗША за дзеянні, якія не былі ўзгоднены з іракскімі ўладамі, у прыватнасці, бамбардзіроўкі пазіцый шыіцкіх апалчэнняў. Найбольш актыўныя мітынгоўцы закідвалі тэрыторыю, на якой размешчана дыпмісія ЗША, бутэлькамі з запальнай сумессю. Дзясяткі чалавек пайшлі на штурм аб’екта. Паліцыя ўжыла супраць актывістаў слёзатачывы газ і іншыя спецсродкі. На момант атакі ў будынку знаходзіліся амерыканскія вайскоўцыПротестующие пошли на штурм посольства США в Багдаде // Военное обозрение, 31 декабря 2019.
2020
12 студзеня 2020 шэсцьдзесят чалавек, у тым ліку 48 паліцыянтаў, пацярпелі ў сутыкненнях сіл бяспекі і студэнтаў каля будынка ўніверсітэта Васіт на ўсходзе Іракаhttps://ria.ru/20200112/1563338493.html.