«Плошча Леніна» () — станцыя Ленінскай лініі Новасібірскага метрапалітэна. Адкрыта 28 снежня 1985 года (для пасажыраў — 7 студзеня 1986 года) у складзе першага пускавога ўчастка «Красны праспект» — «Студэнцкая».

Архітэктура Станцыйныя сцены аздоблены светлым мармурам, а падлога выкладзена гранітам. Над пасадачнай платформай маюцца два мармуровыя каляровыя пано. Яны размешчаны на кантавых сценах. Дызайн сцен закліканы адлюстраваць «веліч краіны і рэвалюцыйнае мінулае горада». Афармленне сцен было выканана мастакамі з Ленінграда.

Катэгорыя:Станцыі Новасібірскага метрапалітэна