Алена Аляксееўна Крутава (нар. , г. Якуцк, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзіпрагандаль».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: універсам па вул. Перамогі, 43 у Лідзе (1979), сталовыя аўтакамбіната па вул. Ванеева (1980), завода «Калібр» па вул. Фабрыцыуса (1982), блок абслугоўвання ў мікрараёне Масюкоўшчына-2 (1983) у Мінску, праект крытага рынка ў г. Брэсце (1980, у аўтарскім калектыве), адміністрацыйны будынак па вул. Карпава (1995), рэканструкцыя крамы «Парнічок» з прыбудовай кафэ па пр. Газеты «Праўда» — усе ў Мінску.
Узнагароды Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект «Крыты рынак у г. Брэсце» (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста