Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (), коратка называецца Баас (адраджэнне, уваскрашэнне) — палітычная партыя, заснаваная ў Сірыі Мішэлем Афлякам, Салахам ад-Дзін Бітарам і Закі Арсузі ў 1947 годзе. Ідэалогія партыі — баасізм, які ўяўляе сабой сінтэз арабскага сацыялізму і панарабізму.

Партыя мела ўплыў у многіх арабскіх краінах. У 1963 годзе баасісты змаглі захапіць уладу ў Іраку ў выніку ваеннага перавароту, аднак іх рэжым быў скінуты праз некалькі месяцаў. У тым жа годзе баасісты ўзялі ўладу ў Сірыі ў ходзе рэвалюцыі 8 сакавіка, якая паклала пачатак працягламу праўленню партыі ў гэтай краіне.

У 1966 годзе, пасля перавароту ў Сірыі, у ходзе якога ад улады было адхілена Нацыянальнае кіраўніцтва Баас, партыя фактычна раскалолася на дзве самастойныя арганізацыі — так званую прасірыйскую і праіракскую фракцыі, кожная з якіх пазіцыянуе сябе ў якасці законнага пераемніка арыгінальнай партыі і мае аддзяленні ў розных краінах. Першая партыя кіравала Сірыяй да 2024 года, пакуль не была зрынута ў ходзе грамадзянскай вайны. Іракскае крыло было адхілена ад улады ў 2003 годзе, але захоўвае ўплыў у шэрагах іракскай апазіцыі.

Спасылкі Сайт Нацыянальнага кіраўніцтва партыі Баас (С.Хусейна) Заява іракскай Баас Сайт партыі Баас (Б.Асада) Гімн партыі Баас (у жывым выкананні) Сайт іракскага аддзялення прасірыйскай Баас Сайт еменскага аддзялення прасірыйскай Баас Сайт палесцінскага аддзялення прасірыйскай Баас Сайт суданскай Баас (праіракскай) Неафіцыйны сайт актывіста праіракскай Баас у Іарданіі

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1947 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1966 годзе Катэгорыя:Арабскі свет Катэгорыя:Блізкі Усход Катэгорыя:Забароненыя палітычныя партыі Катэгорыя:Партыі аднапартыйных сістэм Катэгорыя:Сацыялістычныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Лівана Катэгорыя:Антыімперыялізм Катэгорыя:Вайна ў Іраку