Ы.Ы.Ы. — мінскі рок-гурт, створаны Васілем Шугалеем у 1989 годзе.

Гісторыя Створаны паэтам Васілем Шугалеем ў 1989 годзе пасля яго вяртання ў Мінск з падарожжаў па Маскве і Ленінградзе. Першае выступленне маладога калектыва ў складзе чатырох чалавек адбываецца ў Магілёве падчас першага рок-фестывалю «Рок-сырок», дзе ён нечакана займае другое месца пасля сэту з трох песень (першымі сталі «Би-2»). Пасля фестывалю з’явіўся крытычны артыкул у беларускай прэсе: «Новы жанр — рок-клоўн Вася Шугалей з гуртом «Ы.Ы.Ы.», аднак гурт — занадта гучна сказана, ёсць толькі некалькі музыкаў, якія кепска падыгрываюць В. Шугалею». Два наступныя гады Шугалей спрабаваў сфарміраваць стабільны склад гурта, які ў выніку дасягаў 15 чалавек і ўключаў, акрамя традыцыйных рок-інструментаў, трамбон, трубу, саксафон, ударныя і некалькі дзяўчын на бэк-вакале. Найбольшую вядомасць з творчасці гурта ў той час атрымала песня «Бу-бу». Асноўнай тэмай творчасці стала любоўная тэматыка, стыль гурта з лёгкай рукі беларускага рок-крытыка называўся «клоўн-рокам». Журналіст вызначыў стыль калектыва, як «пата-рок» (ад слова «паталогія»).

Гурт удзельнічаў у навагоднім эфіры на 31 снежня 1990 года. Прыняў удзел у здымках ў культавай у 1991 годзе. У 1991 годзе гурт запісвае свой першы альбом «Только для девочек» (). Восенню гурт выступае на фестывалі «Будь спок», які праводзіў Магілёўскі рок-клуб у залі магілёўскага тэатра лялек.

У выніку творчых пошукаў Шугалея адбываецца распад гурта і збор новага складу. У 1993 годзе калектыў рыхтуе новую праграму адмыслова для выступу на кішынёўскім рок-фестывале «Рок-индепендент», якая цалкам увайшла ў новы альбом гурта «Зелёное золото» (). Пасля гэтага гурт спыняе сваё існаванне, Шугалей пачынае займацца прадзюсінгам (працуе з гуртамі «Ляпіс Трубяцкі», «», «»).

7 сакавіка 2004 года Васіля Шугалея забілі ў маскоўскай кватэры. Былыя музыкі гурта ў 2005 годзе аднавілі альбом «Зелёное золото», які так і не пабачыў свет у 1993 годзе. Замест вакалу Шугалея на дыску запісаны голас Змітра Вайцюшкевіча. У 2010 годзе Павел Юрцэвіч ініцыяваў, запісаў і выпусціў патройны альбом памяці Васіля Шугалея — «Ы.Ы.Ы. Васька — Ж.Ы.В.!». 4 лістапада 2011 года гурт «Ы.Ы.Ы.» даў першы за 18 гадоў канцэрт у мінскай галерэі «Ў» на адкрыцці выставы графічных работ Васіля Шугалея. У якасці вакалістаў выступіў лідар гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея» Ілля Чарапко-Самахвалаў, а таксама Аляксандр Памідораў.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы «Только для девочек» (1991) «Зелёное золото» (1993) Трыб’юты «Ы.Ы.Ы. Васька — Ж.Ы.В.!» (2010)

Склад Васіль Шугалей — вакал, музыка, тэкст Аляксандр Ландзінскі — бубен Артур Гапановіч — гітара Аляксандр Кандрацюк — скрыпка Крытыка

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе