Павойнічкавыя (Elatinaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя.
Распаўсюджанне Павойнічкі распаўсюджаныя па ўсім свеце, ад трапічных да ўмераных шырот, але найбольшай разнастайнасці дасягаюць менавіта ва ўмеранай зоне. расце ва ўмеранай зоне і тропіках Еўразіі і Афрыкі, адзін ці два віды выяўленыя ў Амерыцы. Цэнтрам біялагічнай разнастайнасці роду Bergia з’яўляюцца тропікі Старога Свету, тут жа найбольшай разнастайнасці дасягае ўсё сямейства. Ні адзін род не знойдзены ў арктычных экасістэмах.
Батанічнае апісанне Прадстаўнікі першага роду (павойнічак) галоўным чынам з’яўляюцца воднымі травамі, а другога — паўкустарнікамі і кустамі.
Прадстаўнікі сямейства маюць невялікія двухполыя кветкі, сабраныя ў суквецці-завіткі або адзінкавыя, з 2-5 пялёсткамі. Лісце ў мутоўках або чарговыя, з залозкамі па краях і прылісткамі. Некаторыя водныя павойнічкі маюць рэдукаваную будову, што з’яўляецца адаптацыяй да воднага асяроддзя пражывання.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне , і часта вырошчваюць у акварыумах.
Роды Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 2 роды і 57 відаў:
, уключае 29 відаў , уключае 28 відаў
Спасылкі
Elatinaceae in L. Watson and M. J. Dallwitz (1992 года). The families of flowering plants: descriptions, illustrations, identification, information retrieval. http://delta-intkey.com http://cafe.naver.com/knowfreshwaterfish/54
Катэгорыя:Сямействы раслін