Помнік Францыску Скарыну — помнік у Мінску, размешчаны ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першы помнік у сталіцы, прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну. Устаноўлены ў 1999 годзе, аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Сяргей Адашкевіч.
З’яўляецца часткай цэлага пантэону выяў нацыянальных герояў Беларусі ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скульптурны твор Сяргея Адашкевіча нагядна дэманструе праблемы, звязаныя з персаніфікацыяй гістарычнай асобы. Звыклае, распаўсюджанае ў грамадстве стэрэатыпнае ўяўленне пра героя, дыктуе аўтару некаторыя мастацкія вырашэнні ў знешнім абліччы Ф. Скарыны. Скульптар імкнецца найбольш выразна падкрэсліць значнасць дзейнасці асветніка, гуманіста, уводзячы ў кампазіцыйную структуру выяўленчыя элементы, што асацыіруюцца з духоўнай спадчынай героя. Стэрэатыпнае ўяўленне аб выглядзе Скарыны робіць гэты твор пазнавальнымМ. П. ЧАЙКО. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ .
Спасылкі М. П. ЧАЙКО. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ
Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Помнікі Францыску Скарыну Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Творы Сяргея Адашкевіча