Помнік Францыску Скарыну — помнік у Мінску, размешчаны каля галоўнага ўвахода ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі па праспекце Незалежнасці. Другі помнік у сталіцы, прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыне. Устаноўлены ў 2006 годзе. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар Алесь Дранец, архітэктары Аляксандр Камлюк і Яраслаў ЛіневічПамятнику нужна прописка.
Гісторыя Імпульсам для ўвасаблення вобраза беларускага гуманіста XVI ст. у пластыцы стаў арганізаваны ў 1991 г. рэспубліканскі конкурс праектаў на помнік Францыску Скарыну для Мінска. За перыяд правядзення трох этапаў конкурсу вызначаліся розныя пляцоўкі пад устанаўленне помніка, сярод якіх тэрыторыя Верхняга Горада (схіл ля Свята-Духавага кафедральнага сабора), а таксама пешаходная зона перад будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па выніках конкурса перамогу атрымаў зусім малады на той час скульптар Алесь ДранецМятліцкая, І. Гісторыя ствараецца тут і цяпер. Мастакі ў храме кнігі. Скульптура / І. Мятліцкая // Мастацтва. — 2006. — № 6. — С. 44. Помнік быў адліты ў бронзе, завершаная манументальная выява першадрукара захоўвалася на Мінскім скульптурным камбінацеШаламіцкая Яўгенія Аляксандраўна. 31 студзеня 2017 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Валянцінавіча Дранца (1962), скульптара, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002). Устаноўлены перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2006 годзе.
Праект мастака заснаваны на аўтарскім прачытанні вобраза першадрукара. Гэта паказчык таго, што за дзесяцігоддзе, такі кароткі ў гістарычным плане адрэзак часу, у нашай краіне адбылося шмат значных змен, у тым ліку і ў творчым асяроддзі. Прыйшло новае пакаленне скульптараў, якое атрымала магчымасць сказаць сваё гучнае слова ў манументальнай пластыцы. Кардынальна змянілася пластычная мова іх твораў, якія захавалі грунтоўнасць у распрацоўцы тэмы, але сталі ўспрымацца найперш асацыятыўнымі, сімвалічнымі, знакавымі акцэнтамі ў сучасным горадзе.
Апісанне Помнік Ф. Скарыну быў адліты з бронзы. У помніку Ф. Скарыну аўтар імкнецца ўзмацніць экспрэсіўнасць вобразу, звяртаецца да абагульнення форм, іх лаканічнасці. Выразны сілуэт будуецца на архітэктурнай канструкцыі манументальнай фігуры, вертыкальная калонападобная постаць асветніка з шырока разведзенымі, узнесенымі да гары рукамі, нібы ахінае, благаслаўляе беларускую зямлю. Ф. Скарына трымае кнігу — нязменны атрыбут у вырашэнні вобраза гуманіста. Строгія вертыкалі фігуры канцэнтруюць увагу на партрэтнай выяве героя. Скульптуры ўласціва дакладная прапрацоўка дэталяў. Пастамент помніка ўпрыгожваюць тры ажурныя рэльефы, якія прадстаўляюць краявіды Полацка, Прагі і Падуі, у якіх жыў і спыняўся ў сваіх падарожжах Францыск Скарына.
Помнік Ф. Скарыну, устаноўлены каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, разлічаны на два этапы і два ракурсы ўспрымання: з адлегласці выразны, набліжаны да знака сілуэт фігуры, а блізка — рэльефы на п’едэстале, ілюстрацыі падзей з жыцця і дзейнасці героя. Дакладна характарызуе помнік І. МятліцкаяМятліцкая, І. Гісторыя ствараецца тут і цяпер. Мастакі ў храме кнігі. Скульптура / І. Мятліцкая // Мастацтва. — 2006. — № 6. — С. 45М. П. ЧАЙКО. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ :
Спасылкі М. П. ЧАЙКО. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ
Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Помнікі Францыску Скарыну Катэгорыя:2006 год у Мінску Катэгорыя:Нацыянальная бібліятэка Беларусі Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Творы Алеся Дранца Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яраслава Ліневіча