Сланаягаднікавыя (Haloragáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Каменяломнікакветныя і ўключае ў сябе 9 родаў і каля 145 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, пры гэтым найбольшая разнастайнасць відаў назіраецца ў Паўднёвым паўшар’і.

Біялагічнае апісанне Сланаягаднікавыя — водныя, балотныя, часам наземныя травы, асобныя прадстаўнікі якіх набліжаюцца да паўкустарнічкаў.

Лісце чарговае, супраціўнае або кальчаковае, рознай формы і памераў.

Кветкі дробныя, анемафільныя, сабраныя ў верхавінныя суквецці або сядзячыя ў пазухах лісця, радзей аднаполыя або двухполыя.

Плады дробныя, арэхападобныя або касцянкападобныя.

Роды

Літаратура Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981.

Спасылкі

Taxa of the family in Western Australia

Сямейства сланаягаднікавыя (Haloragaceae) у Біялагічнай энцыклапедыі

Катэгорыя:Сямействы раслін