Ігар Сяргеевіч Чаравікоў (нар. , г. Бабруйск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у Ваенпраекце, ДПІ-12, Мінскграмадзянпраекце, у Мінскпраекце, з 1982 — начальнік аддзела ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць Асноўныя работы: тэкстыльныя фабрыкі ў Калініне (1975), Гаване (1976), бульвары ў мікрараёне Зялёны Луг-7 (1978), па вуліцы Грыбаедава (1979), рэканструкцыя парку Чалюскінцаў у Мінску (1980) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска