Касцёл Маці Божай Шкаплернай — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Пабудаваны ў 1990-я гады з цэглы.

Архітэктура Прамавугольны ў плане аб’ём з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Да левай грані апсіды дыяганальна далучана нізкая сакрысція. Плоскасць фасада завершана двух’яруснай чатырохграннай званіцай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, умацаваны контрфорсамі. У адным архітэктурным стылі вырашана арачная брама..

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі Палонка — парафія Маці Божай з гары Кармэль — http://catholic.by/

Катэгорыя:Палонка (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі