Ордаская культурная традыцыя — умоўнае абазначэнне комплексу археалагічных культур, якія існавалі з часоў і да канца Бронзавага веку ў пустыні Ордас, на поўдні аўтаномнага рэгіёну Унутраная Манголія, цяпер КНР, прыкладна ў 300 км ад г. Пекіна. Носьбіты традыцыі былі ў асноўным змяшанай еўрапеоідна-мангалоіднай расы паколькі ў рэгіёне мелася месца шматлікіх кантактаў з еўрапеоідаміLebedynsky, p. 131 аж да эпохі дынастый Цынь і Хань.
Палеаліт Першыя сведчанні з’яўлення сучасных людзей ставяцца да . Мясцовыя насельнікі выкарыстоўвалі каменныя прылады тыпу. Наканечнікі і грані іх прылад нагадваюць еўрапейскія мусцьерскую і індустрыі. Верагодна, мясцовыя жыхары добра валодалі тэхналогіямі , паколькі яны стваралі разцы (нажы) даўжынёй да 15 сантыметраў and Sir , History of Mankind: Volume I. (New York: Harper and Row, 1963), p.172..
Скамянелыя чалавечыя парэшткі Ордаскага чалавека з , датаваныя каля 50 000-35 000 гг. да н. э., маюць ярка выяўленыя мангалоідныя рысы, у асаблівасці пярэднія зубы і Weiwen, Huang, Salawusu Relic . Encyclopedia of China, 1st ed..
Неаліт Адной з неалітычных культур Ордаса была культура Чжукайгоу (2200—1500 гг. да н. э.). Да яе ставяцца 327 (на пачатак XXI стагоддзя) пахаванняў. Генетычныя даследаванні пахаваных паказваюць, што яны вельмі падобныя з пахаваннямі з Іньнюгоу (Yinniugou), а таксама з сучаснымі народамі — даурамі і эвенкаміWANG Hal-jing, CHANG E, CAI Da-wei, ZHANG Quan-chao, ZHOU Hui, ZHU Hong (1. Ancient DNA Laboratory, Research Center for Chinese Frontier Archaeology, Jilin University, Changchun 130012, China: 2. Teaching and Research Center of Chemistry, College of Chemistry, Jilin University, Changchun 130021, China; 3. Macromolecular Laboratory, College of Life Science, Jilin University, Changchun 130023, China). Mitochondrial DNA analysis of remains from Zhukaigou archaeological site in Inner Mongolia. 2007.. Археалагічныя знаходкі гэтай культуры вельмі падобныя з артэфактамі . У гэтых знаходках мы бачым зараджэнне «змяінага» арнаменту на зброі і іншыя зааморфныя фігуры, з якіх пасля складзецца ордаскі стыль мастацтваMa 2005, p. 298—299.
Бронзавы і жалезны век
Шкілетныя астанкі ў грабніцы Таахунбала (Taohongbala), датаванай VII—VI стст. да н. э., у цэлым лічацца адноснымі да культуры бронзавага веку, і ў іх добра выяўленыя мангалоідныя рысы.Ma 2005, p. 231Wuen, Taohongbala Tombs. Encyclopedia of China, 1st ed.
Пахаванне падобнага тыпу выяўленае ў 1979 годзе блізу горада і датаваны V—IV стст. да н. э., лічыцца адзіным помнікам культуры , размешчаным на паўночным схіле Іньшаня. Тут выяўленыя ў асноўным бронзавыя артэфакты, кераміка і 27 шкілетных астанкаў коней.Ma 2005, p. 230—231 У ходзе далейшых раскопак у 1983 годзе ў Гасіньяацзы было выяўлена 31 пахаванне VI—V стагоддзя да н. э. з ярка выяўленымі паўночнамангалоіднымі рысамі. Гэтыя рысы меншаюць па кірунку да поўдня. Шкілетныя астанкі ўсходняга і паўночнага мангалоіднага тыпу — у цэлым 117 пахаванняў — сустракаюцца ў знаходках з Маацынгу і Іньнюгоу і датуюцца каля VII стагоддзя да н. э.Ma 2005, p. 232—233, 278—279 Ордаскае бронзавае ўзбраенне шмат у чым падобна з кітайскім.Ma 2005, p. 282—290
На шматлікіх малюнках людзей Ордаса тыя, як правіла, маюць прамыя валасы. Гэтая рыса асабліва ярка выяўлена ў археалагічных знаходках у Баатоў (M63:22, M63:23, M84:5), Этоке (M1, M6), Сіхаакау (M3), нізоўях Ваэртухаа (M3:1) і ў МэнцзялянеMa 2005, p. 188—189.
Сакі (азіяцкія скіфы)
У VI—II стагоддзях да н. э. конныя качэўнікі займалі тэрыторыю Ордаса, перш чым іх адтуль выгналі гуны. Па думку , гэтыя качэўнікі былі найбольш усходняй групай сакаў, якія пасяліліся на ўсход ад больш вывучаных юэчжы, хоць Лебядзінскі і не прыводзіць фактаў у абгрунтаванне свайго меркавання. «Мангалоідныя тыпы Забайкалля і Усходняй Манголіі рэзка кантрастуюць з еўрапеоідным тыпам, які выяўляецца ў той жа час у скіфскіх качэўнікаў, якія займалі Усходнюю Манголію, і іх папярэднікаў бронзавага стагоддзя»«Les Saces», Lebedinsky, p. 125. Вядомыя яны ў асноўным па шкілетных парэштках і артэфактах.
Качэўнікі кантактавалі і нярэдка ваявалі з даханьскім і ханьскім насельніцтвам Кітая. Тэрыторыя гэтых качэўнікаў размяшчалася непасрэдна на поўнач ад Вялікай сцяны і на паўднёвым узбярэжжы самай паўночнай лукавіны ракі Хуанхэ.
Як лічыць Яраслаў Лебядзінскі, «Еўрапеоідныя твары на некаторых малюнках з Ордаса… варта растлумачыць іх паходжаннем ад скіфаў»Iaroslav Lebedynsky, p. 125 Характэрнымі вырабамі Ордаса з’яўляюцца спражкі рамянёў, конская збруя і зброя з выявай жывёл, якія нярэдка змагаюцца. Зброя, выяўленае ў пахаваннях у стэпах Ордаса, вельмі моцна нагадвае зброю скіфамоўных народаў, асабліва сакаўIaroslav Lebedynsky, p. 127.
Сувязі Заходнімі суседзямі Ордаса маглі быць юэчжы — усходнеіранскі народ, які мігрыраваў у Паўднёвую Азію і ўтварыў Кушанскае царства пасля паразы ад хунну. Яны былі таксама культурна звязаныя з яшчэ адным качавым племенем на ўсходзе, , якія мелі падобнае «стэпавае мастацтва», але былі, верагодна, мангалоідаміLebedynsky, p. 124. Таксама ордаская культура магла быць звязаная з народам, , ці «заходнімі варварамі».
Хунну Згодна з кітайскімі крыніцамі, хунну (сюнну) упершыню з’явіліся ў Ордасе у перыяд, калі былі напісаныя трактаты «» і «», у , да таго, як Ордас акупавалі дзяржавы Цынь і . Лічыцца, што Ордас быў іх радзімай, аднак дакладны час іх з’яўлення ў рэгіёне застаецца невядомым — як паказваюць археалагічныя знаходкі, ён мог быць нашмат больш раннім, чым першыя згадкі хунну ў летапісахMa 2005, p. 220—225.
Па меры таго, як хунну пад правадырствам распаўсюджваліся на поўдзень на тэрыторыю юэчжы каля 160-х гг. да н. э., юэчжы, у сваю чаргу, разграмілі сакаў і выціснулі іх да Ісык-Куля. Мяркуецца, што хунну ў той жа час занялі і Ордас, калі яны ўступілі ў кантакт з кітайцамі. З Ордаса хунну здзейснілі шматлікія спусташальныя набегі на Кітай (167, 158, 142, 129 гг. да н. э.)Lebedynsky p. 131.
У II ст. да н. э. імператар Хань Удзі з дынастыі Хань пачаў вайну супраць хунну. Палкаводцу Шафану ў 127 г. да н. э. удалося каланізаваць тэрыторыю Ордаса. Аднак яшчэ да гэтай кампаніі на іх тэрыторыі засноўвалі свае ваенныя паселішчы дынастыі Цынь і Чжаа, пакуль іх не знішчылі хунну да 209 г. да н. э.Ma 2005, p. 224.
Артэфакты Артэфакты ордаскіх культур, прадстаўленыя ў Брытанскім музеі (азіяцкая галерэя):
Літаратура
Пастаянная экспазіцыя Брытанскага музея — «Кітайская комната». Iaroslav Lebedynsky, «Les nomades», Editions Errance, Paris 2007, ISBN 9782877723466 Ma, Liqing (2005). The Original Xiongnu, An Archaeological Exploration of the Xiongnu’s History and Culture. Hohhot: Inner Mongolia University Press. ISBN 7-81074-796-7. Huang, Weiwen, Salawusu Relic . Encyclopedia of China, 1st ed. Wuen, Taohongbala Tombs. Encyclopedia of China, 1st ed.
Катэгорыя:Палеаліт Азіі Катэгорыя:Дагістарычная Азія Катэгорыя:Археалагічныя культуры Азіі Катэгорыя:Гісторыя Кітая