Глафіра Антонаўна Мядзве́дзева ( — Мядзведзева, Глафіра Антонаўна (доктар медыцынскіх навук; 1911—2011) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Кабылянка (сучасная вёска Акцябрск у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут, у 1940 годзе — Віцебскі медыцынскі інстытут, дзе ў 1939—1941 гг. працавала на кафедры паталагічнай фізіялогіі. У 1941—1943 гг. на пасадзе дырэктара паліклінікі ў горадзе Пласт Чалябінскай вобласці. У 1943—1946 гг. Г. А. Мохава на пасадзе асістэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце і з 1946 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1946—1968 гг. займала пасаду загадчыка кафедрай паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1961—1965 гг. — рэктара.

Памерла Г. А. Мядзведзева 16 жніўня 2011 г.

Навуковая дзейнасць Г. А. Мядзведзевай належаць навуковыя працы па ролі нервовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, па вострай ныркавай недастатковасці і інш.

Сярод апублікаванага: Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях // Вестник хирургии им. Грекова, 1951., Т. 71, № 4. (разам з Р. М. Прусам).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Мядзведзева, Глафіра Антонаўна (доктар медыцынскіх навук; 1911—2011) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История кафедры патологической физиологии // Сайт Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Патафізіёлагі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары