Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Старобіне Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Гісторыя У 1879 годзе на сродкі князя Вітгенштэйна была пабудавана царква. У савецкі час яе перарабілі ў клуб, які 1982 годзе згарэў.
4 красавіка 1990 года была зарэгістравана рэлігійная грамада. Пад царкву мясцовымі ўладамі быў перададзены будынак старога жылога дома. 25 лістапада 1990 года храм быў асвячоны. У 1994 годзе ў царкве быў зроблены рамонтСвята-Мікалаеўская царква (Старобін) .
Архітэктура Да папярочнага прамавугольнага ў плане аб’ёму прыбудавана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Вальмавы дах малітоўнай залы завершаны драўляным 2-ярусным (васьмярык на чацверыку) барабанам з макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, званіца — арачнымі. У двары царквы з тыльнага боку храма пастаўлена 4-гранная капліца, завершаная 8-гранным барабанам з макаўкайЦарква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Салігорскага раёна Катэгорыя:Старобін Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Беларусі