Спаса-Ушэсцеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Вялікі Рожан Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Садовая.
Гісторыя Пабудавана ў 1985—1988 гады з дрэва на месцы храма, збудаванага ў 1845 годзе на сродкі князя Вітгенштэйна. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная зрубна-каркасная званіца. Пробашчам з’яўляецца іерэй Віктар Сцяпанавіч ВарашкевічСпаса-Ушэсцеўская царква (Вялікі Рожан) .
Архітэктура Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX ст. Падоўжаны ў плане прамавугольны зруб завершаны 4-гранным ярусам з цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. З усходняга боку далучана прамавугольная з бакавымі рызніцамі апсіда, завершаная макаўкай, з заходняга — прамавугольны прытвор, 2-схільны дах якога таксама завершаны макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі і квадратнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццёмУшэсцеўская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Салігорскага раёна Катэгорыя:Вялікі Рожан Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1988 год у Беларусі