Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Пакроўская,1.

Гісторыя 1 ліпеня 1993 года пачалося будаўніцтва храма.

У красавіку 1998 года быў прызначаны першы пробашч — іерэй Вячаслаў Шолах. У ліпені 2004 года настаяцелем быў прызначаны іерэй Генадзь Станкевіч.

4 лютага 2007 года храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім ФіларэтамСвята-Пакроўская царква (Вясея) .

Архітэктура Пабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Да малітоўнай кубападобнай залы далучаны бакавыя прыдзелы. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 4-гранным ярусам малітоўнай залы і над шатром 8-граннай званіцы. Са старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны какошнікавы фрыз, вокны-трафорыумы, шырынкавыя лапаткі, ганак-рундук. Архітэктурная каларыстыка заснавана на спалучэнні чырвонага фона цаглянай муроўкі сцен і сілікатнай выкладкі элементаў архітэктурнага дэкоруПакроўская царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слуцкага раёна Катэгорыя:Вясея Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:2007 год у Беларусі