Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Нясвіж Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Казлова, 5.

Гісторыя Пабудавана ў 1954 годзе. Пробашч храма з’яўляецца протаіерэй Яўген Пятровіч ЛабынькаСвята-Георгіеўская царква (Нясвіж) .

Архітэктура Пабудаваена з дрэва і цэглы. Твор народнага дойлідства. Прамавугольны аб’ём накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры 2-ярусным 8-гранным шатровым барабанам. Да фасада далучаны 2-ярусны цагляны прытвор, завершаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Побач пастаўлена 2-ярусная 4-гранная драўляная званіца пад пакатым 4-схільным пакрыццёмГеоргіеўская царква .

Крыніцы

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Храмы Нясвіжа Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:1954 год у Беларусі