Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску.

Гісторыя

Першае набажэнства здзейсніў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ 23 чэрвеня 1995 года.

Шануюцца абразы «Уладзімірская Маці Божая» і «Маці Божая Усіх гаротных Радасць». Да царквы прыпісана капліца ў гонар абраза «Маці Божая Знайдзенне загінуўшых» на вул. Карастаянавай.

Архітэктура Праект створаны ў архітэктурна-будаўнічых майстэрнях М. Дзятко і У. Даніленкі пад кіраўніцтвам І. Карастылёва.

Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Канструкцыйна выканана з цэглы і жалезабетонных элементаў. Дынаміка вертыкальна выцягнутых фасадаў узмоцнена высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і пазакамарным завяршэннем сценавых праслаў. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы круглы барабан з паўсферычным купалам і бакавыя крылы з арачнымі скляпеннямі. Над уваходам у храм размешчана мазаічнае пано «Прападобная Еўфрасіння ігумення Полацкая», над аркай галоўнага ўвахода — «Маці Божая Усіх гаротных Радасць» (мастак В.Барабанцаў)Ефрасіннеўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінска Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Даніленкі Катэгорыя:Храмы Святой Ефрасінні Полацкай Катэгорыя:Вуліца Прытыцкага (Мінск)