Райгруд або Райгорад С. 86. () — горад у Польшчы ў Граеўскім павеце Падляскага ваяводства, на беразе Райгрудскага возера, на аўтадарозе Варшава — Аўгустаў, у гістарычнай вобласці Дайнова. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Райгруд. Заснаваны на месцы даўнейшага паселішча яцвягаў Рай.
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Паводле летапісных звестак, Райгорад заснаваў у XIII стагоддзі князь яцвяжскі, падляскі і дайноўскі Трайдзень як умацаваны пункт на сумежжы з прусамі і мазурамі С. 226.. У 1358 годзе горад упамінаецца ў гэтай якасці ў акце размежавання Вялікага Княства Літоўскага з Падляшшам. Райгорад знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасці, пазней перайшоў да роду Глінскіх. Па пакаранні Міхаіла Глінскага за ўдзел у змове супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога горад перайшоў да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла. У XVI стагоддзі Райгорад атрымаў гарадскі герб: «у чырвоным полі мур з адчыненай брамай над ім, тры вежы». У 1568 годзе за Ганна Кішкай (з Радзівілаў) горад атрымаў магдэбургскае права.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Райгорад перайшоў да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі Райгародскага староства, на 1576 год у горадзе было 145 будынкаў і 56 незабудаваных пляцаў. У 1593 годзе Райгародскае староства перайшло да каралевы і вялікай княгіні Ганны, жонкі Жыгімонта Вазы. У 1679 годзе гораду пацвердзілі магдэбургскае права.
Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Райгорад апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі, у Шчучынскім павеце Ломжынскай губерніWitanowski M. Rajgród // S. 495.. У час вызваленчага паўстання (1830—1831) Райгорад як ключавую пазіцыю займаў расійскі 7-тысячны корпус генерала Остэн-Сакена, аднак паўстанцам пад камандаю Антонія Гелгуда ўдалося 29 мая 1831 года на пэўны час вызваліць горад.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Райгорад занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года горад апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Райгруд акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень горад перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа.
У лістападзе 1939 года Райгруд увайшоў у склад БССР. 14 чэрвеня 1940 года ў мясцовым клубе падчас танцаў, калі ўнутры будынка засталася ў асноўным яўрэйская моладзь, праз адчыненае акно ў памяшканне нехта кінуў 2 гранаты, што прывело да гібелі 5 чалавек і яшчэ 20 былі паранены. Існуе версія, што гэты тэракт звязаны з элементамі партызанскай вайны палякаў супраць савецкай улады і мясцовых яўрэяўГАООГО. Ф. 6195. Оп. 1. Д. 90. Л. 364 цыт па: Розенблат Е. С. Советизация Западной Беларуси в 1939—1941 гг. и процесс маргинализации еврейского населения // Эпоха социалистической реконструкции : идеи, мифы и программы социальных преобразований : сборник научных трудов — Екатеринбург: Изд-во Уральского университета, 2017. — С. 581..
У 1941—1944 гадах горад зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Германіі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Райгруд Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: ~1867 год — 3916 чал. XX стагоддзе: 1921 год — 2291 чал. XXI стагоддзе: 2018 год — 1571 чал.
Славутасці Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты) Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1905—1912) Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); іўдзейскія Сядзіба Апартова (канец XIX ст.)
Страчаная спадчына Замак
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка горада