Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Карастаянавай, у парку «Дружбы народаў».

Гісторыя Пабудавана ў 1995—1998 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара М. М. Дзятко. Ініцыятарам стварэння мемарыяльнага храма выступілі Мінская праваслаўная епархія і рэспубліканская асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». З благаславення ўладыкі Філарэта храму-помніку нададзены статус дзеючай капліцы. Прыпісана да хрысцільнай царквы ў імя прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай.

Архітэктура Архітэктура манумента заснована на стылізацыі форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства, яго маскоўскай галіны XV — XVII ст. Вырашана цэнтрычным 8-гранным вежападобным аб’ёмам, у завяршэнні якога пірамідальны каскад какошнікаў і цыбулепадобны купал на круглым барабане. Грані аб’ёму завершаны кілепадобнымі закамарамі, прарэзаны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Па 4 баках далучаны накрытыя бочкавымі дахамі і завершаныя кілепадобнымі закамарамі нізкія прамавугольныя аб’ёмы прытвора, бакавых прыдзелаў, апсіды. Тры ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі ў перспектыўных кілепадобных парталах. У асобным памяшканні створаны мемарыяльны музей чарнобыльскай трагедыіЦарква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых» .

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінска Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:1998 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Лілі Карастаянавай (Мінск) Катэгорыя:Арлоўская вуліца (Мінск)