Габрыэль Гарсія Маркес (;  — ) — калумбійскі іспанскамоўны пісьменнік, журналіст і палітычны дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1982 года. З’яўляецца адным з самых значных і папулярных пісьменнікаў 20 стагоддзя.

У Паўднёвай Амерыцы яго ласкава называюць «Габо» або «Габіта». Яго творы, якія з’яўляюцца своеасаблівай сумессю гісторыі яго сям’і, дзіцячых успамінаў і яго асабістых дакучлівых ідэяў, вылучаюцца багатым уяўленнем, а таксама ў меру рэалістычным і алегарычным адлюстраваннем Лацінскай Амерыцы. Крытыкі параўноўваюць яго літаратуру з сатырычна-камічнай прозай Франсуа Рабле і з творамі Мігеля дэ Сервантэса і Віктора Гюго з-за каласальнай амбітнасці.

Не скончыўшы вучобу на юрыдычным факультэце, пакінуў універсітэт і працягваў вучыцца самастойна да таго, як пайшоў у журналістыку. Не выяўляў стрыманасці ў крытыцы ўнутранай і знешняй палітыцы Калумбіі і сітуацыі ў Паўднёвай Амерыцы. Быў прыхільнікам леварадыкальных і рэвалюцыйных рухаў, якім аказваў фінансавую дапамогу. У 1958 годзе ажаніўся з Мэрсэдэс Барч, з якой меў двух сыноў, Гансалу і Радрыгу Гарсію, які стаў вядомым рэжысёрам. Падарожнічаў па ўсёй Еўропе, пасля чаго пасяліўся ў Мексіцы, дзе пачаў выданне свайго штотыднёвіка «Камбіа» ().

Пачынаў пісьменніцкую дзейнасць як журналіст і напісаў шмат славутых дакументальных твораў і апавяданняў, але найбольш вядомы сваімі раманамі, такімі як «Сто гадоў адзіноты» (; 1967), «Восень патрыярха» (; 1975) і «Каханне падчас халеры» (; 1985), якія прынеслі яму прызнанне грамадства і іншых пісьменнікаў, а таксама захоплены прыём літаратурных крытыкаў. Публікацыя рамана «Сто гадоў адзіноты», які лічыцца яго шэдэўрам, прынесла яму велізарны камерцыйны поспех. Яго імя часта асацыюецца з літаратурным стылем пад назвай «магічны рэалізм», у якім выкарыстоўваюцца магічныя і звышнатуральныя элементы і падзеі ў рэальных і звычайных жыццёвых сітуацыях, часам звязаных з гістарычным кантэкстам. Дзеянне некаторых яго твораў адбываецца ў выдуманай вёсцы пад назвай «Маконда» (), падобнай на яго родны горад Амакатаку. Яго літаратура даследуе тэмы страчанага часу, адзіноты, улады, кахання, жадання, зяняпаду, гвалту і смерці.

Пасля яго смерці ў красавіку 2014 года прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас назваў яго «самым вялікім калумбійцам, які калі-небудзь жыў».

Жыццё

Паходжанне Нікалас Рыкарда Маркес Мехія (1864—1937) і Дона Транкіліна Ігуаран (1863—1947), бабуля і дзядуля Гарсіі Маркеса, з двума дзецьмі пераехалі ў невялікі гарадок Баранкас (дэпартамент Гуахіра; Калумбія) у пачатку 1890-х гадоў, дзе Нікалас Маркес адкрыў ювелірную майстэрню і прадаваў вырабы ўласнай працы. З 1899 па 1902 гады ён удзельнічаў у Тысячадзённай вайне на баку Ліберальнай партыі. У 1905 годзе ў палкоўніка Нікаласа і Транкіліны нарадзілася дачка Луіса Сант’яга (маці Гарсіі Маркеса). У 1908 годзе Нікалас Маркес застраліў насмерць чалавека па імені Медарда, у выніку чаго быў асуджаны і год прасядзеў у турме ў Санта-Марце. Пазней Гарсія Маркес казаў пра гэты выпадак: «Не ведаю, як мой дзед быў уцягнуты ва ўсё гэта, чаму гэтаму было наканавана здарыцца, усё ж пасля вайны час быў суровы. І ўсё ж я лічу, ён проста зрабіў тое, што павінен быў зрабіць.» Пазней Нікалас Маркес з сям’ёй пераехаў у Аракатаку, дзе набыў нерухомасць, а таксама атрымаў пасаду муніцыпальнага казначэя, што дазволіла яму стаць адным з самых паважаных людзей мясцовага грамадства. Луіса Сант’яга атрымала адукацыю ў самай прэстыжнай манастырскай школе Санта-Марты Калехіа-дэ-ла-Прэсэнтансьён, і яе выхаванне сімвалізавала высокі сацыяльны статус. Пра раннія гады жыцця Габрыэля Эліхіі Гарсіі (бацькі Гарсіі Маркеса) вядома няшмат. Ён нарадзіўся ў Сінсэ (дэпартамент Сукрэ) і атрымаў сярэднюю адукацыю, а ў пачатку 1920-х гадоў паступіў на медыцынскі факультэт Картахенскага ўніверсітэта, аднак быў вымушаны кінуць вучобу з-за фінансавых цяжкасцяў. Пасля гэтага ён жыў у маленькіх гарадках, працуючы тэлеграфістам, а ў 1924 годзе пераехаў у Аракатаку.

Калі бацькі будучага пісьменніка закахаліся адзін у аднаго, іх адносіны сустрэлі супраціў з боку Нікаласа Маркеса. Габрыэль Эліхія Гарсія быў не тым чалавекам, за каго ён хацеў аддаць замуж сваю дачку: Габрыэль Эліхія быў прыхільнікам Кансерватыўнай партыі і меў рэпутацыю бабніка. Габрыэль Эліхія заляцаўся да Луісы са скрыпкай і серэнадамі, любоўнымі вершамі, незлічонымі лістамі і нават тэлеграфнымі паведамленнямі, пасля чаго яе бацька адаслаў яе з гораду з намерам падзяліць маладую пару. Бацькі Луісы рабілі ўсё, каб пазбавіцца маладога чалавека, але ён працягваў вяртацца ў яе жыццё, і ім стала відавочна, што пары наканавана быць разам. У рэшце рэшт сям’я здалася і дала дазвол на ўступленне Луісы ў шлюб, але адмовіліся прысутнічаць на вяселлі, якое адбылося ў Санта-Марце 11 чэрвеня 1926 года. Трагікамічная гісторыя іх заляцанняў пазней была пераробленая і адаптаваная ў рамане «Каханне падчас халеры». Пасля вяселля Габрыэль Эліхія і Луіса Сант’яга пераехалі ў горад Рыаача на паўночным захадзе краіны.

Дзяцінства

Габрыэль Гарсія Маркес нарадзіўся 6 сакавіка 1927 года«On Sunday 6 March 1927, at 9am, in the midst of an unseasonal rainstorm, a baby boy, Gabriel José García Márquez, was born.» ()Біёграф Джэральд Марцін мяркуе, што Гарсія Маркес мог нарадзіцца задоўга да 6 сакавіка, з-за чаго яго не хрысцілі і не рэгістравалі да трох гадоў. Ён мяркуе, што Луіса Сант’яга магла зацяжарыць да вяселля, чым тлумачыцца згода Нікаласа Маркеса на іх шлюб. падчас навальніцы, стаўшы старэйшым з адзінаццаці дзяцей у сям’і. Яго маці прыехала нараджаць у Аракатаку да сваіх бацькоў, у выніку чаго гэты горад стаў радзімай будучага пісьменніка. Ён нарадзіўся з абкручанай вакол шыі пупавінай, што стала прычынай яго клаўстрафобіі. Неўзабаве пасля яго нараджэння бацька вырашыў стаць фармацэўтам і ў студзені 1929 года быў вымушаны пераехаць у Баранкілью разам з жонкай, пакінуўшы малога Габіту ў Аракатацы пад апекай бабулі з дзядулем. 27 ліпеня 1930 года святар Франсіска Ангарыта пахрысціў яго ў мясцовай царкве. У канцы 1930 года Нікалас Маркес і Транкіліна Ігуаран забралі да сабе ў Аракатаку і аднагадовую сястру Гарсіі Маркеса — Маргарыту.

Паколькі Гарсія Маркес амаль не ведаў сваіх бацькоў у першыя гады свайго жыцця, бабуля і дзядуля вельмі моцна паўплывалі на яго развіццё. Яго дзед, якога ён называў «Папалела» () быў добра вядомы з-за адмовы захоўваць маўчанне пра бананавае забойства, якое адбылося праз год пасля нараджэння Гарсіі Маркеса. Палкоўнік, якога Гарсія Маркес апісваў як яго «пупавіну з гісторыяй і рэальнасцю» быў таксама выдатным апавядальнікам. Ён вучыў Гарсію Маркеса ўрокам з слоўніка, вадзіў у цырк і кінатэатр. Ён часта паўтараў свайму ўнуку «Ты не можаш сабе ўявіць, колькі важыць мёртвы чалавек», нагадваючы яму, што не можа быць большага цяжару, чым забойства чалавека. Гэты ўрок Гарсія Маркес пазней перанёс у свае раманы. Гісторыямі дзеда і былі сфарміраваны палітычныя і ідэалагічныя погляды Гарсіі Маркеса. У інтэрв’ю ён казаў свайму сябру Плініе Апулее Мендосе: «мой дзед, палкоўнік, быў лібералам. Напэўна мае палітычныя ідэі пачаліся ад яго, таму што, замест таго, каб расказваць мне казкі, калі я быў маленькім, ён трактаваў мне жахлівыя рахункі апошняй грамадзянскай вайны, якую вальнадумцы і анты-святары развязалі супраць кансерватыўнага ўрада.» Гэта паўплывала як на яго палітычныя погляды, так і на яго літаратурную тэхніку, бо «яго кар’ера пісьменніка першапачаткова склалася ў свядомай апазіцыі да калумбійскага літаратурнага статус-кво, а сацыялістычныя і антыімперыялістычныя погляды Гарсіі Маркеса былі ў прынцыпоавай апазіцыі да глабальнага статус-во, які дамінаваў у Злучаных Штатах».

Бабуля Гарсіі Маркеса, Дона Транкіліна Ігуаран Котэс, таксама сыграла ўплывовую ролю ў яго выхаванні. Ён быў у захапленні ад таго, як яна «адносілася да экстраардынарных рэчаў, як да нечага цалкам натуральнага». Дом быў напоўнены аповедамі пра прывідаў, духаў, дэманаў, пра прыкметы і прароцтвы — усё гэта старанна ігнаравалася яе мужам. Як пазней казаў Гарсія Маркес, яна была «крыніцай магічнага, забабоннага і звышнатуральнага погляду на рэальнасць». Ён заўсёды атрымліваў асалоду ад унікальнага спосабу сваёй бабулі расказваць гісторыі. Незалежна ад таго, пра якія фантастычныя і неімаверныя з’явы расказвала яго бабуля, яна заўсёды казала пра іх, як пра неабвержныя ісціны. Гэты спакойны стыль ў значнай ступені паўплываў на самы папулярны раман яе внука, напісаны праз трыццаць гадоў, — «Сто гадоў адзіноты», а таксама на некаторыя іншыя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў выдуманай вёсцы Маконда. Пазней дом бабулі і дзядулі Гарсіі Маркеса стаў музеем.

У 1934 годзе Габрыэль Эліхія, аптэчная справа якога ў Баранкілье правалілася, вярнуўся ў Аракатаку з жонкай і іншымі дзецьмі, а ў пачатку 1935 года сумеў атрымаць ліцэнзію на дзейнасць лекара-гамеапата. Рысы дзівакаватага і непрактычнага бацькі Гарсіі Маркеса знайшлі адбітак у персанажы рамана «Сто гадоў адзіноты» — невуцкім летуценніку Хасэ Аркадыі Буэндыі. У снежні 1936 года Габрыэль Эліхія, які планаваў адкрыць новую справу ў родным Сінсэ паехаў туды разам з Габітам і яго братам Луісам Энрыке. Пазней ён перавёз туды ўсю сям’ю, але яго авантура правалілася, пасля чаго сям’я вярнулася ў Аракатаку, а Габрыэль Эліхія паехаў у Баранкілью, дзе пачаў шукаць сродкі для адкрыцця новай аптэкі.

Пасля падзення з лесвіцы ў 1935 годзе здароўе Нікаласа Маркеса, якому было ўжо за семдзесят гадоў, пачало хутка пагаршацца: ён пачаў хадзіць з палачкай і мучыўся з рознымі хваробамі. У пачатку 1937 года сын палкоўніка, Хуан дэ Дыяз вазіў бацьку ў Санта-Марту, дзе яму прааперавалі горла, а ў сакавіку ён падхапіў пнеўманію і памёр ва ўзросце 73 гадоў. У той жа дзень яго пахавалі на гарадскіх могілках Санта-Марты, а газета «Эль Эстада» () апублікавала невялікі некралог. У гэты час Габіта знаходзіўся ў Сінсэ і даведаўся пра смерць дзеда выпадкова, падслухаўшы размову бацькі з бабуляй. Праз шмат гадоў Гарсія Маркес казаў, што не мог плакаць, пачуўшы гэтую вестку, і што ён яшчэ не ўсведамляў, наколькі важным для яго быў дзед.

Навучанне У Аракатацы Габіта вучыўся ў школе імя Марыі Мантэсоры, у якой прымяняўся інавацыйны метад навучання (т.зв. педагогіка Мантэсоры), які быў арыентаваны на раскрыццё творчага патэнцыялу і індывідуальнасці дзіцяці. Але гэтая школа сутыкнулася з цяжкасцямі функцыянавання і зачынілася ў сярэдзіне года, у выніку чаго будучы пісьменнік павінен быў ісці ў першы клас у другі раз, а чытаць і пісаць ён навучыўся толькі ва ўзросце васьмі гадоў. Задоўга да таго, як Гарсія Маркес пачаў чытаць, ён навучыўся маляваць, што стала яго любімым заняткам да трынаццаці гадоў. У пачатку 1936 года ён пайшоў у дзяржаўную школу Аракатакі і раптоўна захапіўся чытаннем; больш за ўсё яго ўяўленне стымулявалі казкі «Тысячы і адной ночы», знойдзеныя ў адным з старых куфраў дзеда.