Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Калініна, 7.

Гісторыя

З 1 лютага 1994 году па благаславенні Філарэта пад царкву быў зняты ў арэнду дом. У 1995 годзе пачалося будаўніцтва храмаПос. Самохваловичи — храм Святого Духа.

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, які фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала, бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, трапезная з плоскай 2-яруснай званіцай-сценкай. Аб’ёмная пластычнасць храма дасягаецца спалучэннем разнастайных па форме дахаў: 2-схільнага над малітоўнай залай, трапецападобнага «церамнога» над прыдзеламі, гранёнага пад апсідай. Над алтарнай часткай і прыдзеламі ўзведзены макаўкі. Фасады расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмаміСвята-Духаўская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Самахвалавічы (аграгарадок) Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:1999 год у Беларусі