Уладзімір Мікалаевіч Мізга́йлаў (; нар. ) — вучоны ў галіне радыёфізікі Мизгайлов, Владимир Николаевич (доктор физико-математических наук; кандидат технических наук; радиофизика; радиотехника; род. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі і радыётэхнікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1991).

Біяграфія Нарадзіўся ў пасёлку Суземка ( Бранскай вобласці Расіі). У 1959 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, у 1962 годзе — радыётэхнічны факультэт Казанскага авіяцыйнага інстытута і ў 1962—1974 гг. працаваў у ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Синтез дискретных антенных систем по заданной диаграмме направленности с использованием экспериментальных данных». У 1974—1990 гг. на фізічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1976—1979 і з 1991 года ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (3 1976 года — дэкан факультэта, з 1991 па 2010 год — прафесар кафедры «Электратэхніка»Гісторыя кафедры «Электратэхніка» // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту). З 2005 года У. М. Мізгайлаў у на пасадзе прафесара кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога.

Навуковая дзейнасць У. М. Мізгайлаў з’яўляецца аўтарам навуковых прац па дыскрэтным слабанакіраваным антэнам лятальных апаратаў. Распрацаваў аўтаматызаваныя сродкі і спосабы пабудавання звычайных і галаграфічных выпраменьваючых прылад. Прапанаваў спосаб змянення эфектыўнай паверхні рассейвання аб’ектаў.

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў, у тым ліку «Способ построения радиоголографической антенны и плоская радиоголографическая антенна, полученная указанным способом», «Способ получения покрытия, уменьшающего обратное радиолокационное отражение, и гибкая лента, используемая при этом», «Плоская радиоголографическая антенна (ее варианты)»База патэнтаў Беларусі .

Сярод апублікаваных прац: Синтез слабонаправленных антенных систем. — Гомель, 2066.

Літаратура

Спасылкі Мизгайлов, Владимир Николаевич (доктор физико-математических наук; кандидат технических наук; радиофизика; радиотехника; род. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Гісторыя кафедры «Электратэхніка» // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту База патэнтаў Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БелДУТ Катэгорыя:Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога Катэгорыя:Радыётэхнікі Катэгорыя:Радыёфізікі