Падзеі 8 ліпеня: Асвечаны храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. 12 жніўня: Апошняя квага ў свеце памерла ў заапарку Амстэрдама. 27 жніўня: Катастрафічнае вывяржэнне Кракатаў.

Нарадзіліся 19 сакавіка: Уолтэр Хоўарс, англійскі хімік-арганік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1937, сумесна з П. Карэрам) 21 сакавіка: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (пам. 3.3.1944) 8 мая: Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Беларускай Акадэміі навук (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі). 5 чэрвеня: Джон Кейнс, англійскі эканаміст 24 чэрвеня: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік 29 ліпеня: Беніта Мусаліні, італьянскі дыктатар 26 лістапада: Міхай Бабіч, венгерскі паэт 8 кастрычніка: Ота Генрых Варбург, нямецкі біяхімік, доктар і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1931) 22 снежня: Эдгар Варэз, французска-амерыканскі кампазітар

Памерлі 1 лютага: Сэру Эпеніса Такамбау, першы кароль Фіджы 13 лютага: Вільгельм Рыхард Вагнер, нямецкі кампазітар 22 кастрычніка: Майн Рыд, англійскі пісьменнік