ПВК «Вагнер» (; таксама Група «Вагнера», ) — расійскае недзяржаўнае ўзброенае фармаванне (прыватная ваенная кампанія), якое фінансуецца ўрадам, працяглы час была падпарадкавана расійскаму прадпрымальніку Яўгену Прыгожыну, былому блізкаму паплечніку Уладзіміра Пуціна. Група Вагнера выкарыстоўвала інфраструктуру Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Хоць група не кіруецца ідэалогіяй, элементы Вагнера звязаны з неанацызмам і ўльтраправым экстрэмізмам. У шэрагу краін «Вагнер» прызнаны тэрарыстычнай або злачыннай арганізацыяй.

Ёсць звесткі, што Групу Вагнера выкарыстоўваў расійскі ўрад як давераную асобу, што дазваляла ўласна расійскай дзяржаве праўдападобнага адмаўляць свой удзеле ў ваенных дзеяннях за мяжой і хаваць сапраўдныя страты падчас сваіх замежных інтэрвенцый.

Гісторыя Паведамляецца, што групоўку заснавалі ў 2014 годзе прадпрымальнік Яўген Прыгожын і былы афіцэр ГРУ Дзмітрый Уткін (псеўданім «Вагнер»). Яна стала вядомай у час вайны на Данбасе ва Украіне, дзе дапамагала прарасійскім сепаратысцкім сілам з 2014 па 2015 год. Яе найміты дзейнічалі па ўсім свеце, у тым ліку ў грамадзянскіх войнах у Сірыі, Лівіі, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Малі, часта змагаючыся на баку сіл, звязаных з расійскім урадам. Паведамлялася пра іх прысутнасць у Судане, Венесуэле, Мазамбіку, на Мадагаскары. Байцы «Вагнера» абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах, уключаючы забойствы, катаванні, гвалтаванні і рабаванні мірных жыхароў, а таксама ў катаваннях і забойствах сваіх членаў абвінавачаных у дэзерцірстве.

29 ліпеня 2020 года агенцтва БелТА паведаміла пра затрыманне сіламі групы Альфа КДБ Беларусі «32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера» ў санаторыі «Беларусачка» за 4 км ад Мінска і аднаго чалавека на поўдні Беларусі, якія падазраваліся ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаўПод Минском задержаны 32 боевика иностранной частной военной компании (подробности) // БЕЛТА, 29 июля 2020. Праз два тыдні замежнікі былі вернуты ў Расійскую Федэрацыюnews.tut.by . Авеню (спецаперацыя).

Група «Вагнер» адыграла значную ролю ва ўварванні Расіі ва Украіну, для гэтага вербавала турэмных зняволеных у Расіі для баявых дзеянняў на перадавой. Да канца 2022 года колькасць наймітаў «Вагнера» ва Украіне вырасла з 1 тыс. да 20—50 тыс. чалавек. У 2023 годзе Расія пачала надаваць статус ветэрана баявых дзеянняў кантрактнікам «Вагнера», якія ўдзельнічалі ва ўварванні.

У верасні 2022 года Прыгожын прызнаўся ў тым, што ён ёсць заснавальнікам і кіраўніком «Вагнера». Ён пачаў адкрыта крытыкаваць расійскае Міністэрства абароны за няправільнае, на яго думку, вядзенне вайны супраць Украіны. 23 чэрвеня 2023 года Прыгожын пачаў узброены мяцеж пасля таго, як абвінаваціў расійскае Міністэрства абароны ў забойстве салдат Вагнера. Падраздзяленні «Вагнера» выйшлі з Украіны і захапілі расійскі горад Растоў-на-Доне, а калона «Вагнера» накіравалася ў бок Масквы. Мяцеж быў спынены на наступны дзень пры нібыта пасрэдніцтве беларускага палітыка Аляксандра Лукашэнкі. У ліпені 2023 года адбылася перадыслакацыя групы «Вагнер» на тэрыторыю Беларусі, палявы лагер размясціўся каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пачало сумесныя вучэнні з наймітамі «Вагнера», таксама сумесныя вучэнні правялі Унутраныя войскі Рэспублікі Беларусь, а кіраўнік унтраных войскаў Мікалай Карпянкоў арганізаваў сустрэчу наймітаў з беларускімі дзецьмі з ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь». 23 жніўня 2023 года кіраўнікі групы «Вагнер» Яўген Прыгожын і Дзмітрый Уткін загінулі ў авіякатастрофе.

У лютым 2024 года кіраўнік унутраных войск Беларусі Мікалай Карпянкоў афіцыйна раздаваў вайскоўцам Унутраных войск Рэспублікі Беларусь шаўроны «Група Вагнера. Штурмавік», сам Карпянкоў таксама носіць шаўроны групы «Вагнер» на сваёй форме.

Статус тэрарыстычнай групы У студзені 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША аб’явіла ПВК «Вагнер» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй праз удзел ў вайне ва Украіне, масавыя пакаранні смерцю, згвалтаванні, выкраданні дзяцей і фізічныя здзекі ў ЦАР і Малі.

2 лістапада 2022 года парламент Эстоніі прагаласаваў за наданне ПВК «Вагнер» статусу тэрарыстычнай групы, у 2023 годзе за тое ж самае прагаласавалі парламенты Францыі і Літвы. Ва Украіне «Вагнер» прызнаны транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй. У ліпені 2023 года АБСЕ прыняла рэзалюцыю аб прызнанні ПВК «Вагнер» тэрарыстычнай арганізацыяй.

Санкцыі У чэрвені 2017 года ПВК Вагнера ўключана ў санкцыйных спіс ЗША, што, у пэўным сэнсе, легалізавала яе агульнапрынятая назва, бо ў гэтым спісе арганізацыя была названа як PMC Wagner і ўключана ў рубрыку «Абазначэнні ўкраінскіх сепаратыстаў» (EO 13660 — Designations of Ukrainian Separatists).

Гл. таксама Наступленне на Трыпалі (2019—2020)#Паведамленні пра ПВК «Вагнер» Academi Славянскі корпус Іхтамнет

Катэгорыя:Кампаніі Расіі Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя:Ваенныя кампаніі