«Уды́х-вы́дых» () — грузінска-расійска-шведскі мастацкі фільм рэжысёра Дзіты Цінцадзэ, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
Сюжэт Ірыне 37. Калісьці яна працавала ўрачом, але была асуджана і доўгі час правяла ў зняволенні. Ірына выходзіць на свабоду і, вырашыўшы пачаць жыццё з нуля, спрабуе заваяваць давер сям’і. Аднак сутыкнуўшыся з раўнадушшам і чэрствасцю навакольнага свету, гераіня задаецца пытаннем: ці мае яна патрэбу ў тым грамадстве, у якое вярнулася?.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Грузіі Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы Дзіты Цінцадзэ