«Це́ла Бо́жае» () — польскі мастацкі фільм рэжысёра Яна Камасы, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася.
У ролях
Вытворчасць Большай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Яслісцы Падкарпацкага ваяводства. Сцэна на закінутай барцы знятая на ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводства.
Прэміі і ўзнагароды 9 узнагародаў Фестывалю польскага мастацкага кіно 3 спецыяльныя згадкі на Рэйк’явікскім міжнародным кінафестывалі Найлепшы акцёр (Барташ Беленя) на Чыкагскім міжнародным кінафестывалі Найлепшы акцёр (Барташ Беленя) на Стакгольмскім міжнародным кінафестывалі.
Зноскі
Спасылкі
Цела Божае на кінафестывалі «Лістапад» Цела Божае у базе FilmWeb Цела Божае у базе FilmPolski
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 2019 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Яна Камасы