«Атланты́да» () — украінскі мастацкі фільм рэжысёра Валянціна Васяновіча, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт Усходняя Украіна ў найбліжэйшай будучыні. Пустыня, малапрыдатная для жыцця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на ПТСР, узнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, нарэшце зачыняецца, ён знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі — дабраахвотніцкая місія «Чорныя цюльпаны», прысвечаная пошуку і эксгумацыі ваенных трупаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчымая. Ці навучыцца ён жыць без вайны і прымаць сябе такім, які ён ёсць?

Акцёрскі склад Андрэй Рымарук Людміла Білека Васіль Антаняк

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Украіны Катэгорыя:Фільмы Валянціна Васяновіча