«Ба́цька» () — балгарска-грэчаскі мастацкі фільм рэжысёраў Крысціны Грозевай і Петара Вылчанава, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Пасля скону Валянціны яе засмучаны муж Васіль і сын Павел даведваюцца, што яна настойліва спрабуе датэлефанавацца суседцы. Забабонны Васіль збіраецца на сустрэчу з вядомым медыумам. Сын Павел, які даўно не стасуецца з бацькам, едзе з ім, каб прыглядаць за сваім неразважлівым старым. Гэтае шалёнае падарожжа дапаможа бацьку і сыну прызнаць сваю віну перад той, каго яны страцілі, і пераасэнсаваць свае адносіны.
Акцёрскі склад Іван Бырнеў Іван Саваў Таня Шахава Хрыстафор Недкаў Мікалай Тодараў Боян Дайчынаў Магрыта Гошава Іванка Братоева
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Балгарыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Грэцыі 2019 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года Катэгорыя:Кінакамедыі Балгарыі Катэгорыя:Кінакамедыі Грэцыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Балгарыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Грэцыі Катэгорыя:Фільмы Крысціны Грозевай Катэгорыя:Фільмы Петара Вылчанава