Міхаіл Васілевіч Рагоза (каля 1540 — паміж 18 чэрвеня і 15 жніўня ) — праваслаўны, потым уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія Са шляхецкага роду герба «Рагоза» («Шранява») Менскага ваяводства, які валодаў Хаценчыцамі, Лукаўцом і Рагозіным (пазней у Вілейскім павеце). Яго дзед — Сцэцька Рагоза, меў уладанні ў Полацкім ваяводстве.
У 1576 годзе пісар валынскага ваяводы князя Богуша Карэцкага. Пасля прыняцця манаства архімандрыт манастыроў Менскага Ушэсценскага (з 1579), Слуцкага Траецкага (з 1582), Морацкага.
З 1589 года мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Праводзіў рэформы праваслаўнай царквы з мэтай павысіць аўтарытэт і адукацыю духавенства і паменшыць умяшанне свецкіх уладаў у царкоўныя справы. З 1590 года ўвёў практыку штогадовых сабораў з удзелам прадстаўнікоў духавенства, шляхты, брацтваў. Пры ім было забаронена свецкім асобам кіраваць манастырамі, усталявана новая працэдура прызначэння епіскапаў і мітрапаліта: кароль зацвярджаў адну з 4 кандыдатур, вылучаных на такім штогадовым саборы. Сабор 1594 года падпарадкаваў брацтвы царкоўным іерархам, што ўзмацніла супярэчнасці паміж імі (напрыклад, у 1595 годзе мітрапаліт забараніў выступаць з казаннямі прапаведніку віленскага брацтва Стафану Зізанію). З 1594 годзе Міхаіл Рагоза далучыўся да падрыхтоўкі злучэння праваслаўнай царквы з рымска-каталіцкай. Пад яго старшынствам царкоўны сабор у Брэсце ў 1596 годзе абвясціў Берасцейскую унію і зацвердзіў яе ўмовы. Міхаіл Рагоза захаваў у новаўтворанай уніяцкай царкве тытул мітрапаліта. Праваслаўны сабор 1596 года, які адбыўся ў Брэсце адначасова з уніяцкім, абвясціў аб пазбаўленні яго сана, аднак гэта і іншыя падобныя захады праваслаўнага духавенства не мелі вынікаў. Міхаіл Рагоза карыстаўся ў пашырэнні уніі падтрымкай каралеўскай улады.
Крыніцы
Літаратура
Брузго Ю. Путешествие по Вилейскому повету: маршруты, усадьбы, костелы. Часть 1 / Ю. Брузго. – [б. м.] : Издательские решения, 2026. – С. 32–36.
Спасылкі
Катэгорыя:Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты Катэгорыя:Мітрапаліты Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Постаці ўсходняга каталіцтва