«Дняпроўскі рубеж» — беларускі ваенны фільм рэжысёра Дзяніса Скварцова.

Бюджэт фільма склаў каля 6 мільёнаў долараў. На момант выхаду з’яўляўся самым дарагім фільмам у гісторыі незалежнай Беларусі.

Сюжэт Асновай для фільма стала гераічная абарона Магілёва, так званы Дняпроўскі рубеж — рэальная гістарычная падзея. Як лічаць многія гісторыкі, у гэтым ваенным эпізодзе — вытокі савецкай перамогі. Сіламі мірных жыхароў горада і байцамі РККА варожы наступ тут быў спынены на тры тыдні.

Камдыў, які разумее фатальнасць сітуацыі, у якую трапілі абаронцы Дняпроўскага рубяжа, прыкладае ўсе намаганні, каб стрымаць нямецкі наступ. У яго закаханая медсястра Зоя Сінцова.

У ролях Ігар Сігаў — камдыў Аляксей Сяргеевіч Зубаў Ксенія Князева — медсястра Зоя Сінцова Анатоль Кот — Іван Данілавіч Жыгуноў Віктар Молчан — палкоўнік Пётр Кузьміч Шадрын Ганна Гаршкова — медсястра Ганна Мікалай Козак — Паўль Шміт Святаслаў Астрамовіч — Туманян Андрэй Душачкін — доктар Паршын

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Абарона Магілёва