Масавае забойства ў Острава (Чэхія) адбылося 10 снежня 2019 года, каля 7 гадзін раніцы CET у адной з бальніц горада.

Мужчына, зайшоўшы ў будынак аддзялення траўматалогіі ўніверсітэцкай бальніцы горада Острава, адкрыў агонь па змешчаным там людзям. 4 чалавекі загінулі на месцы, яшчэ 3 неўзабаве памерлі ад цяжкіх раненняў. У ліку ахвяраў 2 супрацоўнікі паліцыі. Як распавёў кіраўнік МУС Чэхіі Ян Гамачак, злачынцам з’яўляўся невядомы мужчына, ростам каля 180 см. Ён адшукваўся паліцыяй. Як пазней стала вядома, падазраваны здзейсніў самагубства, калі яго спрабавалі затрымаць паліцыянты. Па заяве прэм’ер-міністра Чэхіі Андрая Бабіша, злачынцам быў 42-гадовы мужчына, які імаверна пакутаваў псіхічным засмучэннем.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан выказаў глыбокія спачуванні сваякам ахвяраў нападу.

Крыніцы

Спасылкі В больнице в Чехии произошла стрельба. Шесть человек погибли

Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Снежань 2019 года Катэгорыя:Падзеі 10 снежня Катэгорыя:Острава Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі