«Партрэ́т дзяўчы́ны ў агні́» () — французскі мастацкі фільм рэжысёркі Селін Ш’яма, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе.
Сюжэт Брэтань, 1770 год. Мастачка Марыяна прыязджае ў маёнтак на ўзбярэжжы Францыі, каб напісаць партрэт дачкі ўладара маёнтка — Элаізы. Карціна патрэбна, каб адправіць патэнцыйнаму жаніху Элаізы ў Мілан. У знак пратэсту супраць замужжа дзяўчына адмовілася пазіраваць, і госцю прадстаўляюць як кампаньёнку для шпацыраў. Бавячы ўсё больш часу разам, дзяўчыны пачынаюць адчуваць узаемнае прыцягненне…
Акцёрскі склад Ноэмі Мэрлан Адэль Энэль Луана Байрамі Валерыя Галіна
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Францыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Селін Ш’яма