Бягонія (Begonia) — род кветкавых раслін сямейства бягоніевых.

Апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны. Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.

Пашырэнне Род уключае каля 1600 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры.

Выкарыстанне Дэкаратыўныя расліны. Адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі.

Літаратура

Катэгорыя:Бягоніевыя