Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі (, ; ) — савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам аховы здароўя БССР (1922—1924).

Біяграфія Пачаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху 15-гадовым юнаком, чатыры разы арыштаваны, быў у высылцы.

Пасля кастрычніцкага перавароту загадваў аддзелам палонных і бежанцаў Польскага камісарыята ў Народным камітэце нацыянальных спраў, таксама быў старшынёй Уральскага абласнога Надзвычайнага камітэта. З сакавіка 1918 года на палітычнай рабоце ў Чырвонай Арміі (РСЧА), упаўнаважаны Рэвалюцыйнага камітэта Польшчы пры Рэвваенсавеце IV-й арміі РСЧА.

З 15 ліпеня 1920 года загадчык Мінскага губернскага ўпраўлення па эвакуацыі насельніцтва (Мінгубэвак), рэарганізаванага 25 кастрычніка 1920 года ў Беларускую камісію па эвакуацыі насельніцтва пры НКУС БССР (Белкамэвак), ператвораную 6 ліпеня 1921 года ў Беларускае ўпраўленне па эвакуацыі насельніцтва пры НКУС БССР (Белэвак), ліквідаванае ў лютым 1923 года.

У 1921 годзе ўпаўнаважаны расійска-украінскай дэлегацыі расійска-ўкраінска-польскай змешанай Камісіі па рэпатрыяцыі на Заходнюю вобласць і Беларускую Рэспубліку. У 1922 годзе член Польскага бюро пры ЦК КП(б)Б (Польбюро).

У 1922—1924 гадах узначальваў Народны камісарыят аховы здароўя БССР. Падчас кіраўніцтва Стакоўскага, з канца 1923 года Наркамахоўздароўя БССР перайшоў на інспектарскую дзейнасць. У структуры наркамата ўтвораны чатыры аддзелы: лячэбны, прафілактычны, аховы мацярынства, немаўляцтва і здароўя дзяцей, а таксама адміністрацыйна-арганізацыйны. Змены афіцыйна замацаваныя «Палажэннем пра Народны Камісарыят аховы здароўя БССР», прынятым 4 лістапада 1924 года на III сесіі ЦВК БССР IV склікання — першым заканадаўчым ўрадавым актам, дзе падрабязна выкладаліся аб’ём дзейнасці, правы і задачы Наркамахоўздароўя БССР.

У 1922 годзе як наркам аховы здароўя быў старшынёй Надзвычайнай сесіі Рэвалюцыйнага трубунала БССР у паказальным працэсе над ксяндзамі і парафіянамі, што выступалі супраць канфіскацыі касцельнай маёмасці. З канца 1923 да 28 сакавіка 1924 года быў членам Вярхоўнага суда БССР.

Адначасова з пачатку 1922 года быў паўнамоцным прадстаўніком ураду ССРБ і ўпаўнаважаным ураду РСФСР пры замежных арганізацыях дапамогі на тэрыторыі ССРБ і Заходняй вобласці (Гомельская, Віцебская і Смаленская губерні) РСФСР. Фактычнай задачай Стакоўскага было падпарадкаванне дзяржаўнаму кантролю дзейнасці замежных дабрачынных місій (перад усім , а таксама , , , Чырвонага Крыжа (Нямецкага, Французскага) і іншых), абмежаванне іх аўтаноміі і суверэнных інспекцый, падбору супрацоўнікаў, сувязяў з савецкімі арганізацыямі (Белэвак, , БелКУБУ, Евобщестком), насаджэнне класавага падыходу да размеркавання дапамогі. Стварыўшы трывалы бюракратычны ціск і сістэму адміністрацыйных абмежаванняў, Стакоўскі падпарадкаваў размеркаванне рэсурсаў ад іншых арганізацый, але не здолеў зламаць прынцыпы ARA. Цягам 1923 года місіі згарнулі дзейнасць, ARA спыніла яе ў чэрвені, апошнім, у кастрычніку, закрыў бюро ў Беларусі Joint.

Стакоўскі разглядаў мясцовы персанал замежных місій як «ненадзейны элемент» і праваднікоў буржуазнага ўплыву. Стварыў сістэму адбору персаналу для місій і яго кантролю праз органы ДПУ з абавязковым палітычным анкетаваннем, а ў 1923 годзе ініцыяваў «чыстку» кадраў, публічна заклікаў грамадзян даносіць на работнікаў ARA. Ігнараваў просьбы амерыканскага кіраўніцтва абараніць супрацоўнікаў ад пераследу і «чорных спісаў», што стала глебай для сістэмных рэпрэсій пасля згортвання місій. Апроч цкавання («Звезда», «Известия»), летам 1923 года пачаліся масавыя арышты па ўсёй Беларусі. Для многіх супрацоўніцтва з ARA стала кляймом, прычынай страты працы, зняволення або высылкі. Гучным быў судовы працэс 1924 года, калі за «эканамічны шпіянаж» да працяглых тэрмінаў зняволення асудзілі Кацярыну Румянцаву і Мікалая Кацавурава.

З ліпеня 1924 года працаваў дырэктарам Белхарчтрэста.

У студзені 1931 года прызначаны гандлёвым прадстаўніком СССР у Фінляндыі. На пачатку 1931 года пачаў перамовы з фінскімі прадпрымальніцкімі коламі пра стварэнне новага змяшанага акцыянернага таварыства для экспарту ў Фінляндыю савецкіх нафтапрадуктаў. У красавіку-маі 1931 года вёў складаныя перамовы, часта пры ўдзеле паўнамоцнага прадстаўніка Івана Майскага, з фінскімі экспарцёрамі лесу (у прыватнасці, з ) пра пагадненне датычнае савецкага ляснога экспарту, тым часам аднаго з ключавых артыкулаў даходаў СССР, што выкарыстоўвалі для патрэб індустрыялізацыі. У ліпені 1932 года Майскі і Стакоўскі наведалі верфі Crichton-Vulcan і Andre & Rosenqvist у Аба (Турку), каб даведацца пра выкананне савецкіх заказаў і магчымасць размяшчэння новыхRyska statens beställningar i Åbo avancerar : Första sjösättningarna omkring den 15 augusti // Arbetarbladet. — 1932. — 11 juli (№ 79).. У лістападзе 1932 года захварэў на цяжкую форму плеўрыту, імаверна, таму ў сакавіку 1933 года звольнены з пасады.

У 1933—1937 гадах — дырэктар ў Маскве. Адначасова з кастрычніка 1933 года быў упаўнаважаным Наркамата знешняга гандлю СССР пры Саўнаркаме БССР (імаверна, часова, на кароткі тэрмін).

У Расійскім дзяржаўным архіве сацыяльна-палітычнай гісторыі ў фондах Камінтэрна захоўваецца асабовая справа Стакоўскага (Ф. 495, воп. 252, спр. 5094).Российский государственный архив социально-политической истории (РГАСПИ). — Ф. 495 (Коминтерн). Оп. 252. Д. 5094.

Крыніцы

Літаратура

 — (шмат пра дзейнасць Стакоўскага ў 1920-я гады)

Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Народныя камісары аховы здароўя БССР