Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Сенненскае Загор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Стары храм Пабудавана ў 1877 годзе. Храм быў драўляны, з’яўляўся творам народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміравалі квадратная ў плане малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі, невялікі прытвор, над якім узвышалася 1-ярусная шатровая званіца. Дах асноўнага аб’ёму завяршала цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане. Уваход афармляў 2-слуповы мураваны ганак.
Новы храм Пабудавана ў 1994 годзе з цэглы на месцы старога храма. 6 снежня 1994 года быў асвячоныХРАМ В ЧЕСТЬ СВЯТОГО БЛАГОВЕРНОГО КНЯЗЯ АЛЕКСАНДРА НЕВСКОГО .
Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 4-граннай званіцы з макаўкай і 8-гранны барабан з купалам над вальмавым дахам малітоўнай залы. Перад храмам пастаўлена цагляная 3-арачная брамаСвята-Троіцкая царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Сенненскае Загор’е Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Аляксандра Неўскага