Баснійска-герцагавінская пяхота () — складовая частка сухапутных войскаў аўстра-венгерскіх узброеных сіл у 1894—1918 гг. Нацыянальнае вайсковае фарміраванне з славянскага мусульманскага насельніцтва Босніі і Герцагавіны ў складзе Аўстра-Венгрыі ў 1894—1918 гг.
Гісторыя У 1878 годзе Аўстра-Венгрыя заняла тэрыторыю Босніі і Герцагавіны разам з Навапазарскім санджаком, які ў той час уваходзіў у склад Асманскай імперыі. У тым жа годзе падчас Берлінскага кангрэса было прынята рашэнне перадаць гэтыя тэрыторыі пад кантроль Аўстра-Венгрыі, хаця яны заставаліся дэ-юрэ ў межах Асманскай імперыі. Гэта працягвалася да 1908 года, калі Боснія і Герцагавіна стала асобнай часткай Аўстра-Венгрыі. Працэс інтэграцыі ў склад імперыі Габсбургаў прадугледжваў таксама пераход баснійскіх ваеннаслужачых у аўстра-венгерскую армію. Кіраўніцтва дзяржавы прыняло рашэнне стварыць нацыянальныя войскі баснійскіх мусульман. Першапачаткова гэта былі роты, колькасць якіх пастаянна павялічвалася, што прывяло да іх рэарганізацыі ў батальёны (з 1885 года — 12 батальёнаў). Пазней, у 1894 годзе былі створаны чатыры пяхотныя палкі і адзін батальён палявых егераў (у 1903 годзе з аб’яднаных рот баснійскіх пяхотных палкоў). Каб падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць баснійскіх палкоў, была ўведзена ўласная нумарацыя (№ 1—4). Падчас Першай сусветнай вайны колькасць палкоў павялічвалася за кошт мусульманскага насельніцтва тэрыторый, занятых Аўстра-Венгрыяй (Албанія). Баснійска-герцагавінскія часці ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне. У 1918 годзе пасля распаду Аўстра-Венгрыі яны таксама спынілі сваё існаванне.
Палкавое свята палкоў было 7 кастрычніка 1908 года. (дзень анексіі тэрыторыі Аўстра-Венгрыяй).
Палкавым маршам баснійскіх пехацінцаў быў твор Эдварда Вагнеса «Ідуць боснікі» ().
Баявых сцягоў баснійскія часці не мелі.
1-ы і 3-і стралковыя палкі баснійцаў лічыліся элітарнымі, таму што батальёны іх пяхоты размяшчаліся ў сталіцах дзяржавы: Вене і Будапешце адпаведна.
Арганізацыя
У 1894 годзе пачалося фарміраванне баснійска-герцагавінскіх пяхотных палкоў з мусульманскага насельніцтва акупіраванай тэрыторыі. Палкі № 1—3 налічвалі чатыры батальёны ў сваім складзе, а 4—ы полк меў тры батальёны. Афіцэрамі ў палках былі прадстаўнікі розных народаў Аўстра-Венгрыі. Каб накіраваць духоўныя патрэбы ў баснійскія часці, быў уведзены Інстытут палявых імамаў Jung P. Pavlovic D. The Austro-Hungarian Forces in World War I (II) 1914-18. — Man-at-Arms 392, Osprey publishing, 2003. — р. 43. Па стане на ліпень 1914 года Lukas J. Fighting Troops of the Austro-Hungarian Army: 1868—1914. — NY, 1987. — р. 256. арганізацыя баснійскай пяхоты была наступнай: 1-ы баснійска-герцагавінскі пяхотны полк () Раён папаўнення — Сараева. Год стварэння — 1.01.1894. Дыслакацыя: Вена, Вінер-Нойштатhttp://ah.milua.org/garrisons-of-the-austro-hungarian-armed-forces-in-the-early-xx-century-until-the-first-world-war . 2-гі баснійска-герцагавінскі пяхотны полк () Раён папаўнення — Баня-Лука. Год стварэння — 1.01.1894. Месцазнаходжанне: Грац, Баня-Лука. 3-ці баснійска-герцагавінскі пяхотны полк () Раён папаўнення — Тузла. Год стварэння — 1.01.1894. Месцазнаходжанне: Будапешт, Тузла. 4-ы баснійска-герцагавінскі пяхотны полк () Раён папаўнення — Мостар. Год стварэння — 1.01.1894. Месцазнаходжанне: Трыест, Мостар. Баснійска-герцагавінскі палявы егерскі батальён () Раён папаўнення — Сараева. Год стварэння — 1.1.1903. Месцазнаходжанне: Брук-ан-дэр-Ляйт.
Падчас Першай сусветнай вайны былі створаны яшчэ 4 палкі баснійскай пяхоты (№ 4—8).
Уніформа і абсталяванне Падраздзяленні баснійска-герцагавінскай пяхоты мелі ідэнтычную экіпіроўку і форму для пяхоты сумеснай аўстра-венгерскай арміі, з некаторымі адрозненнямі. Так, галаўным уборам воіна была феска. Для паўсядзённай формы аддзення — сіні, для параднай — чырвоны з чорным пэндзлем. Падчас Першай сусветнай вайны фескі пачалі вырабляць ахоўнага колеру, як і астатнюю форму. Нягледзячы на тое, што феска гэта традыцыйны мусульманскі галаўны ўбор, нават афіцэры, якія былі не мусульмане, насілі яго. Як і ў астатняй арміі, палкавыя знакі ў выглядзе дубовых і яловых галінак, а таксама памятныя значкі таксама маглі быць замацаваныя ў фесцы. Палкавы колер баснійскіх палкоў быў чырвоным, металічных элементаў — жоўты. На кнопках рымскімі лічбамі быў пазначаны нумар палка. Нанесены колер баснійскага егерскага батальёна быў зялёным, як гэта было і ў астатніх палявых егераў.
Гл. таксама Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі Сухапутныя войскі Аўстра-Венгрыі
Літаратура
Катэгорыя:Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі