Іаганес Брамс (; , Гамбург — , Вена) — нямецкі кампазітар і піяніст, адзін з галоўных прадстаўнікоў рамантызму. Аўтар выдатных сімфоній.

Біяграфічныя звесткі Музыцы навучаўся ў бацькі. З 1862 у Вене, выступаў як піяніст, пазней і як харавы дырыжор у Пеўчай капэле і Таварыстве сяброў музыкі. З сярэдзіны 1870-х гадоў прысвяціў сябе пераважна творчай дзейнасці, выступаў як дырыжор і піяніст з выкананнем уласных твораў.

Творчасць Музычная спадчына Іаганеса Брамса ахоплівае многія жанры (за выключэннем оперы). Яго 4 сімфоніі, асабліва апошняя (1885), належаць да ліку вяршынь сімфанізму 2-й пал. XIX ст. Цыклічную кампазіцыю сімфоніі ён разумеў як інструментальную драму, часткі якой аб’яднаны пэўнай ідэяй. Да сімфоній па мастацкай значнасці прымыкаюць і яго інструментальныя кацэрты, трактаваныя як сімфоніі з саліруючымі інструментамі (самыя вядомыя скрыпічны, 1878, і 2-і фартэпіянны, 1881, канцэрты). З вакальна-аркестравых твораў найбольш значны «Нямецкі рэквіем» (1868) з эпічным размахам і пранікнёнай лірыкай. У вакальнай музыцы важнае месца займаюць апрацоўкі народных песень (каля 100). Лепшым камерна-інстрментальным творам уласцівы героіка-эпічныя рысы і адначасова суб’ектыўна-лірычная накіраванасць (фартэпіянныя трыо, фартэпіянны квінтэт, санаты для скрыпкі і віяланчэлі з фартэпіяна і інш.).

Фартэпіянныя творы вылучаюцца кантрапунктычна развітой фактурай, тонкай матыўнай распрацоўкай. У фартэпіянных вальсах і «Венгерскіх танцах» выявілася захапленне І. Брамса венгерскім фальклорам.

Сярод іншых твораў кампазітара: «Песня лёсу» і «Трыумфальная песня» (1871), кантата «Рынальда» (1868), «Рапсодыя» (1869, усе для хору з аркестрам); 2 серэнады, «Варыяцыі на тэму І. Гайдна», «Акадэмічная» і «Трагічная» уверцюры (1881, усе для аркестра); канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі (1887); камерна-інструментальныя ансамблі — санаты для скрыпкі і фартэпіяна, віяланчэлі і фартэпіяна, клавесіна і фартэпіяна, 3 фартэпіянных трыо, 3 струнных квартэты, 2 струнных квінтэты, фартэпіянны квінтэт; санаты, варыяцыі, балады, фантазіі, рапсодыі для фартэпіяна; напісаў для аргана 11 харальных прэлюдый і інш.; аўтар каля 60 мяшаных хароў; для голасу з фартэпіяна — 60 вакальных квартэтаў, 20 дуэтаў, каля 200 рамансаў і песень і інш.

Літаратура

Спасылкі

Творы Брамса на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка класічнай музыкі на Classical Connect

Classic Cat — Brahms mp3s Johannes Brahms (The Lied and Art Song Texts Page: Texts and Translations to Lieder, melodies, canzoni, and other classical vocal music)

Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Рамантычныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гамбурга Катэгорыя:Памерлі ў Вене Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы