Палітычны скандал у ЗША з нагоды тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які выліўся ў верасні 2019 года, звязаны з абвінавачваннямі прэзідэнта Трампа ў злоўжыванні сваім становішчам з мэтай атрымання кампрамату супраць асноўнага патэнцыйнага апанента на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2020 года — прадстаўніка Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна, былога віцэ-прэзідэнта ЗША, у абмен на аказанне Украіне фінансавай і ваеннай дапамогі ў барацьбе з паўстанцамі. У амерыканскай прэсе скандал атрымаў назву «Украінагейт»Ukrainegate: a guide to the US impeachment inquiry // The Financial Times, November 8, 2019Отправленная в отставку по требованию Трампа посол выступила в конгрессе.

Як стала вядома, у перыяд з мая па жнівень 2019 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго асабісты адвакат Рудзі Джуліяні аказвалі ціск на новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, спрабуючы пераканаць яго аднавіць расследаванне дзейнасці Хантэра Байдэна — сына Джо Байдэна. 25 ліпеня паміж Трампам і Зяленскім адбылася тэлефонная размова, падчас якой Трамп асабіста папрасіў Зяленскага пасадзейнічаць расследаванню карупцыйных сувязей сям’і Байдэнаў і перадаць атрыманыя вынікі яго прадстаўнікам.

Пра ціск на ўкраінскія ўлады стала вядома дзякуючы рапарту інфарматара — ананімнага супрацоўніка разведвальнай супольнасці ЗША, які атрымаў доступ да гэтай інфармацыі. Белы дом паспрабаваў утаіць гэты факт ад Кангрэса, хоць па дзейсным заканадаўстве рапарт вынікала накіраваць на разгляд у камітэты па разведцы Палаты прадстаўнікоў і Сената.

Даведаўшыся, што Белы дом спрабуе схаваць ад Кангрэса рапарт інфарматара, спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі 24 верасня ініцыявала расследаванне, якое папярэднічае аб’яве імпічменту Трампу.

31 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю аб афіцыйным пачатку працэдуры імпічменту прэзідэнта ТрампаПалата представителей одобрила процедуру импичмента Трампа.

15 лістапада ў час публічных слуханняў у рамках працэдуры імпічменту Трампа Белы дом апублікаваў мемарандум першай гутаркі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якая адбылася ў красавіку пасля перамогі апошняга на выбарахБелый дом обнародовал пересказ первого разговора Трампа и ЗеленскогоСтенограмма первого телефонного разговора Дональда Трампа и Владимира Зеленского // «Коммерсантъ» от 15.11.2019.

Зноскі

Спасылкі СМИ: сторонники Трампа пытались сменить руководство «Нафтогаза» // Коммерсантъ, 07.10.2019

Катэгорыя:2019 год ва Украіне Катэгорыя:2019 год у ЗША Катэгорыя:Дональд Трамп Катэгорыя:2019 год у палітыцы Катэгорыя:Скандалы