Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі (нар. , ) — беларускі архітэктар і мастак.

Біяграфія У 1980 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. У 1980—1981 гадах мастак у вытворчым камбінаце «Белбытрэклама». У 1981—1986 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце па спецыяльнасці «Інтэр’ер і абсталяванне» (выкладчыкі С. Б. Баткоўскі, І. П. Харламаў, В. І. Гусеў). Падчас вучобы ў інстытуце ўдзельнічаў у студэнцкіх выстаўках. У 1986—1987 гадах служыў Савецкай Арміі. У 1988—2016 гадах працаваў у АМ-2 інстытута «Белдзяржпраект», начальнік групы.

З 2015 года — старэйшы выкладчык кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А. М. ШырокаваКАФЕДРА ДИЗАЙНА.

З 1990 года — у Маладзёжным аб’яднанні Беларускага саюза мастакоў. Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1994 года, член Беларускага саюза мастакоў з 2011 года.

Творчасць

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у раёне скрыжаванні вул. Гарадзецкай-Шафарнянскай у г. Мінску (2003—2005; у сааўтарстве Б. Р. Цыёнскім, А. Ю. Янушковай, В. У. Стоцкай); рэканструкцыя інтэрната Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай жылога і мансарднага паверхаў па вул. Сурганава, 14 у Мінску (2003—2007; у сааўтарстве Б. Р. Цыёнскім, А. Ю. Янушковай, В. У. Стоцкай); рэстаўрацыя і рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, інтэр’еры асобных памяшканняў (2004—2009; у сааўтарстве В. У. Стоцкай); рэканструкцыя з надбудовай будынка Нацыянальнага банка па пр. Незалежнасці ў г. Мінску, інтэр’еры вестыбюльнай групы галоўнага ўваходу (2000—2003; у суаўтарстве з В. Ф. Ачайкіным і Б. Р. Цыёнскім); добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая прылягае да Белдзяржфілармоніі, малыя формы — свяцільні, лавы, урны, афішныя тумбы (2003); рэканструкцыя ювелірнай крамы «Біруза» ў г. Мінску, інтэр’ер гандлёвай залы (1990, удзел у архітэктурным конкурсе «Лепшы праект года»); навучальна-лабараторны корпус біялагічнага факультэта БДУ, інтэр’еры заалагічнага музея (2002; у суаўтарстве з В. Ф. Ачайкіным, Б. Р. Цыёнскім, В. У. Стоцкай, А. Ю. Янушковай); прыбудова аперацыйна-рэанімацыйнага блока да галоўнага корпуса гарадской гінекалагічнай бальніцы па вул. Сеніцкай у Мінску, дэкаратыўныя агароджы і малыя формы (2000—2002); рамонт асобных памяшканняў ОДА з арганізацыяй інтэрнэт-кафэ ў г. Мінску (у суаўтарстве з Б. Р. Цыёнскім і А. Катляровай); Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт: фасады і інтэр’еры асноўных памяшканняў (2005—2007; у суаўтарстве з А. П. Панамаровым, В. У. Стоцкай); рэстаўрацыя і рэканструкцыя Тэатра юнага гледача (архітэктурныя рашэнні і інтэр’еры асобных памяшканняў).

У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1989 года. Сярод іх: «Маладзёжная — 89», «Жыве Беларусь» (1993), «Асоба і навакольнае асяроддзе» (1996), групавая выстаўка «Вобраз» ў г. Масква ў ЦДМ (1999), Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная г. Мінску (2003), «Калядны фэст» (2008—2012), «Ад Менска да Мінска» (2013), персанальныя выстаўкі ў Саюзе архітэктараў (1997) і ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва ў Мінску (Ушедшее и Сохраненное; 2014) і іншыя, Рэспубліканская мастацкая выстаўка «950 гадоў г. Мінску» (2017).

Шэраг прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжойСтоцкий Сергей Леонтьевич

Узнагароды Дыплом БСА ў намінацыі «Інтэр’ер» конкурсу архітэктурных ідэй «Дом, інтэр’ер, чалавек» у рамках рэспубліканскага фестывалю «Архітэктура 2002» за інтэр’еры заалагічнага музея.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Веранікай Стоцкай.

Літаратура

Спасылкі Минск, которого уже нет — в картинах Сергея Стоцкого

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Мастакі Беларусі