Канстытуцыйны крызіс у Іспаніі — канфлікт паміж уладамі Іспаніі і ўрадам аўтаномнай супольнасці Каталонія — адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Іспаніі. У верасні 2017 года ўрадам Каталоніі былі прынятыя законы, якія прадугледжваюць юрыдычны парадак выхаду Каталоніі са складу Іспаніі. 1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці, па выніках якога 10 кастрычніка 2017 года ўрадам Каталоніі была прынятая дэкларацыя незалежнасці, 27 кастрычніка 2017 года была абвешчана незалежнасць Каталоніі. Улады Іспаніі расцанілі дзеянні ўрада Каталоніі як юрыдычна нікчэмныя, скарысталіся 155 артыкулам Канстытуцыі Іспаніі і ўвялі ў Каталоніі прамое кіраванне, распусціўшы пры гэтым урад Каталоніі. Апошні адмовіўся прызнаць свой роспуск і працягнуў дзейнасцьВ Каталонии ввели внешнее управление. Что там происходит?.
Перадгісторыя
На працягу доўгага часу мясцовыя ўлады Каталоніі перыядычна ўступалі ў канфрантацыю з уладамі Іспаніі, патрабуючы пашырыць аўтаномію. У прыватнасці, у 2014 годзе ў Каталоніі было праведзена апытанне пра палітычную будучыню Каталоніі.
Ход падзей 6 верасня парламент Каталоніі ўхваліў «Закон аб рэферэндуме пра самавызначэнне Каталоніі», які прадугледжвае правядзенне 1 кастрычніка 2017 года рэферэндуму аб незалежнасціКаталонские депутаты приняли закон о референдуме о независимости.
8 верасня 2017 года парламентам Каталоніі быў прыняты «Закон аб юрыдычным пераходзе і заснаванні Рэспублікі» (), які змяшчае палажэнні аб юрыдычных працэдурах, якія могуць быць праведзены для атрымання Каталоніі статусу незалежнай дзяржавы ў выпадку, калі ідэя аб незалежнасці будзе падтрымана жыхарамі Каталоніі на рэферэндумеПарламент Каталонии принял закон о порядке отделения от Испании.
1 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, падчас якога 90,18 % насельніцтва падтрымалі аддзяленне ад ІспанііИтоги референдума: 90,18 процента голосов за независимость Каталонии // Вести. Ru (6 октября 2017). На 10 кастрычніка было прызначанае выступленне кіраўніка аўтаноміі Карлеса Пучдэмона, на якім меркавалася абвяшчэнне незалежнасціКак парламент Каталонии готовится объявить независимость от Испании // Газета. Ru (10 октября 2017)Каталонские депутаты могут объявить 10 октября независимость от Испании // Российская газета (10 октября 2017)Парламент Каталонии может объявить о независимости автономии от Испании // РИА Новости (10 октября 2017). Аднак, насуперак чаканням, падчас звароту ён адклаў аб’яву аб незалежнасці, і заклікаў да перамоваўПрезидент Каталонии попросил отложить объявление независимости // Новая газета (10 октября 2017), што выклікала змешаныя настроі ў грамадствеНезависимость на восемь секунд: как каталонцы встретили решение Пучдемона // РБК (11 октября 2017).
Позна ўвечары, ужо пасля звароту, Пучдэмон усё-такі падпісаў «дэкларацыю народных прадстаўнікоў Каталоніі», якая прадугледжвала стварэнне незалежнай Каталонскай РэспублікіПучдемон подписал декларацию о независимости Каталонии // Lenta.ru (11 октября 2017). Тады ж было вырашана прыпыніць дзеянне дэкларацыі для ўстанаўлення дыялогу з іспанскім урадам з мэтай дасягнуць пэўных пагадненняў і паспрабаваць вырашыць праблемуШаг назад: почему власти Каталонии отложили выход из состава Испании // RT (11 октября 2017). У Мадрыдзе, у сваю чаргу, запатрабавалі ад кіраўніцтва Каталоніі да 16 кастрычніка даць канкрэтны адказ: ці абвешчаная незалежнасць рэгіёна, ці ж падпісанне дэкларацыі — гэта сімвалічны актМадрид требует от Каталонии прояснить вопрос о независимости до 16 октября // АиФ (11 октября 2017). Карлес Пучдэмон ухіліўся ад прамога адказу на гэтае пытанне і зноў заклікаў да дыялогуПучдемон уклонился от чёткого ответа Мадриду // Euronews (16 октября 2017).
21 кастрычніка на нарадзе ўрада Іспаніі было прынята рашэнне аб роспуску ўрада Каталоніі і правядзенні датэрміновых выбараў у рэгіёне, якія павінны зацвердзіць сенат; таксама разглядалася пытанне ўвядзення прамога кіравання ў Каталоніі і прыпынення яе аўтаномнага статусуПравительство Испании поддержало ограничение автономного управления в Каталонии // Интерфакс (21 октября 2017). Канчатковае рашэнне парламент Іспаніі павінен быў прыняць 27 кастрычніка. У Каталоніі рэзка адрэагавалі на дзеянні Мадрыда; кіраўнік рэгіёна назваў гэтыя дзеянні горшай атакай на дэмакратыю з часоў дыктатара Франсіска ФранкаПучдемон назвал действия Мадрида худшей атакой на Каталонию после Франко // Московский комсомолец (21 октября 2017). У той жа час іспанскае выданне El Confidencial паведаміла, што нібыта 23 кастрычніка, верагодна, Каталонія абвесціць аб незалежнасціPuigdemont prepara la declaración de independencia de Cataluña para el lunes. Іншая газета, La Rason, заявіла, што незалежнасць хутчэй за ўсё будзе абвешчана 27 кастрычнікаEl Parlament declarará la DUI el 27-O. 23 кастрычніка было прызначанае паседжанне жэнералітэта Каталоніі ў поўным складзе на 26 кастрычнікаПарламент Каталонии назначил дату рассмотрения вопроса о независимости // Regnum (23 октября 2017). 27 кастрычніка было канчаткова абвешчана пра стварэнне незалежнай Каталонскай Рэспублікі.
27 кастрычніка ўлады Іспаніі скарысталіся 155 артыкулам Канстытуцыі Іспаніі і ўвялі ў Каталоніі прамое кіраванне, распусціўшы пры гэтым урад Каталоніі. Апошні адмовіўся прызнаць свой роспуск і працягнуў работу.
30 кастрычніка парламент Каталоніі прызнаў рашэнне іспанскага ўрада аб сваім роспуску і спыніў дзеянні да правядзення датэрміновых выбараў.
Пераслед сепаратыстаў У 2019 годзе супраць некаторых палітыкаў, што выступалі за аддзяленне Каталоніі, пачаліся рэпрэсіі. Дзевяці лідарам Каталоніі Вярхоўны суд вынес прысуд па абвінавачванні ў мецяжы, яшчэ траім выпісаны штрафы. Самы вялікі турэмны тэрмін атрымаў былы віцэ-прэзідэнт жэнералітэта Арыёль Жункерас: яго асудзілі на 13 гадоў за падбухторванне да паўстання і растратуБолее 70 полицейских пострадали во время акций протеста в Каталонии. Былы кіраўнік жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, які з 2018 года жыў у Бельгіі, назваў прысуды варварствам Третий день в Барселоне бушуют беспорядки из-за приговоров каталонским лидерам // Tut.by, 16 октября 2019. Пасля вынясення прысудаў Вярхоўнага суда пачаліся беспарадкі, якія суправаджаліся блакаваннем дарог і чыгуначных шляхоўВ испанском МВД прокомментировали беспорядки в Каталонии // РИА Новости, 19 октября 2019.
Гл. таксама Каталонская Рэспубліка (2017)
Заўвагі
Спасылкі
Катэгорыя:Кастрычнік 2017 года Катэгорыя:Палітыка Іспаніі Катэгорыя:2017 год у Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 2017 года Катэгорыя:2017 год у палітыцы